Офіс Святланы Ціханоўскай — арганізацыя, звязаныя з палітычнай дзейнасцю беларускай дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай. Размяшчаецца ў Вільні (Літва).
Офіс забяспечвае дзейнасць Святланы Ціханоўскай па абароне інтарэсаў і правоў грамадзян Беларусі, прадстаўленні Беларусі і беларусаў у адносінах з іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, кансалідацыі дэмакратычных сілаў для пераходу Беларусі ад дыктатуры да дэмакратыі.
Пры Офісе створны Хаб для актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскіх праектаў, ініцыятыў і арганізацый, медыя (а таксама блогераў і медыя праектаў), якія знаходзяцца ў Вільні. Дзейнічае валанцёрская праграма.
Каманда
Нацыянальная лідарка Беларусі — Святлана Ціханоўская; Галоўны дарадца — Франак Вячорка; Старэйшы палітычны дарадца — Аляксандр Дабравольскі; Дарадца па пытаннях дыпламатыі — Дзяніс Кучынскі; Кіраўнік аддзела міжнародных камунікацый — Карым Педэрсен; Кіраўнік аддзела па знешніх сувязях — Данііл Гаркавы; Прадстаўнік у Эстонскай і Латвійскай Рэспубліках — Віталь Малчанаў; Прадстаўніца ў Чэшскай Рэспубліцы — Крысціна Шыянок; Прэс-сакратарка — Ганна Красуліна.
Іншыя дарадцы Святланы Ціханоўскай
дарадца па эканамічных рэформах і кіраўнік эканамічнай каманды — Алесь Аляхновіч; дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву — Маргарыта Ворыхава; дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе — Анатоль Лябедзька; дарадца па рэалізацыі еўрапейскага выбару Беларусі (пазаштатны) — Аляксандр Мілінкевіч; дарадца па прававых пытаннях — Крысціна Рыхтэр; спецыяльны дарадца па выбарах — Аляксандр Шлык; дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі — Таццяна Шчытцова.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Палітычныя арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020) Катэгорыя:Беларусы ў Вільні Катэгорыя:Святлана Ціханоўская