Тапёр ( ад taper, літаральна — хлопаць, стукаць) — музыкант, пераважна піяніст, які за плату іграў на балях, танцавальных вечарах, у танцавальных класах, гімнастычных залах, рэстаранах і іншых месцах, суправаджаў сваёй ігрой дэманстрацыю нямога кіно.
Першапачаткова ігра тапёра была часткай дэманстрацыі, а не зместу фільма. Яна, у тым ліку, заглушвала шум ад кінаапарата. З развіццём кінематографа функцыі тапёра мяняліся і ўскладняліся. Ён павінен быў валодаць мастацтвам імправізацыі, уменнем размясціць музычны матэрыял адпаведна зместу, стылістычнай і псіхалагічнай характарыстыцы дзеяння фільма. У вялікіх кінатэатрах тапёр часта іграў у суправаджэнні інструментальнага ансамбля або аркестра з кінадырыжорам. У Расіі ствараліся спецыяльныя курсы, напрыклад Дзяржаўныя курсы кінамузыкі, якія рыхтавалі піяністаў, кінаілюстратараў і аркестравых кампілятараў (1927, Масква). Выдаваліся зборнікі невялікіх музычных п’ес, прыдатных для ілюстрацыі пэўных фрагментаў фільма. Для сінхранізацыі выканання тапёра і кінадырыжора былі распрацаваны сінапюпітр і музычны хранометр (рытманом, 1926) — апарат, у якім у пэўным тэмпе рухаецца партытура альбо рытмічны або меладычны радок выконваемай музыкі.
З развіццём гуказапісу, з’яўленнем гукавога кіно і распаўсюджваннем у побыце апаратуры для прайгравання гуку (фанограф, патэфон, грамафон і інш.) прафесія тапёра пачала знікаць.
У пераносным сэнсе тапёрам называюць піяніста, які іграе механічна, без пачуццяў.
Зноскі
Літаратура
Тапёр //
Спасылкі Пять профессий, которых больше не существует // Федеральный портал истории России «История. РФ» Тапёр // Грамота.ru, 2000—2024
Катэгорыя:Музычныя прафесіі Катэгорыя:Састарэлыя прафесіі Катэгорыя:Нямое кіно