Хесус Марцінес дэ Арагон-і-Карыён (; 16 лютага 1899 — красавік 1937) — удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі, камандзір 2-й змешанай брыгады.
Біяграфія Нарадзіўся ў Віторыі (Краіна Баскаў). Бацька быў генеральным пракурорам Другой Іспанскай РэспублікіOctavio Ruiz Manjón-Cabeza (1990). Historia general de España y América, Volumen 17, Ediciones Rialp: Madrid, pág. 399. Да пачатку вайны Марцінес дэ Арагон працаваў адвакатамGuillermo Cabanellas (1975). La guerra de los mil días: nacimiento, vida y muerte de la II República Española, Editorial Heliasta, pág. 668.
У пачатковы перыяд вайны ўдзельнічаў у штурме казарм Мантаньі ў Мадрыдзе. Пасля займаўся пытаннямі арганізацыі Пятага палкаMichael Alpert (2013). The Republican Army in the Spanish Civil War, 1936–1939, Cambridge University Press, pág. 75. Неўзабаве ўзначаліў дзве калоны апалчэнцаў, якія складаліся з чыгуначнікаў УСП і членаў JSU. Браў удзел у паходзе на Гвадалахару. Пазней узначальваў абарону Сігуэнсы. Аднак Марцінес дэ Арагон меў больш намінальнае, чым рэальнае камандаванне, бо яго падначаленыя дзейнічалі цалкам незалежна. Горад ён пакінуў, каб знайсці падмацаванне, але ў момант адсутнасці камандзіра Сігуэнсу захапілі паўстанцы.
У сярэдзіне кастрычніка 1936 года стаў камандзірам 2-й змешанай брыгадыMichael Alpert (2013). The Republican Army in the Spanish Civil War, 1936–1939, Cambridge University Press, pág. 317. На чале гэтага падраздзялення Марцінес дэ Арагон удзельнічаў у абароне Мадрыда, у тым ліку ў баях ля ўніверсітэцкага гарадка. У красавіку 1937 года яго брыгада наступала на ўчастку Сера-Гарабітас, дзе панесла шматлікія страты. Сярод загінулых быў сам Марцінес дэ АрагонGuillermo Cabanellas (1975). La guerra de los mil días: nacimiento, vida y muerte de la II República Española, Editorial Heliasta, pág. 668.
Крыніцы
Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы) Катэгорыя:Адвакаты паводле алфавіта Катэгорыя:Юрысты Іспаніі Катэгорыя:Юрысты паводле алфавіта Катэгорыя:Ваенныя Іспаніі