Андрэй Канстанцінавіч Крупенькін (нар. 17 чэрвеня 1973, г. Клімавічы) — беларускі сілавік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 17 чэрвеня 1973 года ў г. Клімавічы Магілёўскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Металарэжучыя станкі і інструменты»; курсы Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь; палкоўнік.

Праходзіў ваенную службу ва ўпраўленні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Займаў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Брэсцкай-Пагранічнай акругі № 4. Член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы.

Узнагароды Узнагароджаны медалямі «За адзнаку ў вайсковай службе», «За бездакорную службу» I, II і III ступені.

Сям'я Жанаты, мае двух сыноў.

Спасылкі

Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання