«Марадзёр» (Marauder) — браніраваны аўтамабіль з супрацьміннай абаронай. Распрацаваны кампаніяй Paramount Group. Выконвае функцыі баявой разведвальна-дазорнай машыны.

Выпускаўся паўднёваафрыканскай кампаніяй Paramount Group і на сумеснай вытворчасці завода ЭВМ у Азербайджане. З 2015 года ў Казахстане ажыццяўляецца ліцэнзійная вытворчасць бронемашыны пад назвай «Арлан».

Аўтамабіль выкарыстоўваўся ў ходзе Другой Карабахскай вайны азербайджанскай арміяйРолик на портале Youtube. «ВС Азербайджана — Последствия подрыва MRAP Marauder в Карабахе» і расійскай арміяй у ходзе ўварвання ва УкраінуБронетранспортёр из РК «Арлан» на улицах Мариуполя . Ролик на Youtube

Станам на 2021 год Marauder знаходзіўся на ўзбраенні Азербайджана, Алжыра, Замбіі, Іарданіі, Казахстана, Рэспублікі Конга, Малаві, Амана, Малі, НігерыіThe Military Balance 2021. Казахстанская версія «Арлан» была закуплена Расіяй.

Крыніцы

Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:УніверсалыКатэгорыя:Бранятэхніка ПАР