Matador — бронеаўтамабіль, які распрацаваны паўднёваафрыканскай кампаніяй Paramount Group і вырабляецца ў Азербайджане. Прэзентаваны ў 2007 годзе.
Апісанне Распрацаваны для ваенных і міратворчых аперацый у гарадскіх раёнах. Уласная маса складае 10800 кг, вага карыснай нагрузкі — 4500 кг. Здольны перавозіць да 14 чалавек. Аўтамабіль развівае крэйсерскую хуткасць 100 км/г.
Matador абсталёўваецца альбо рухавіком MAN, аб’яднаным са 12-ступеністай паўаўтаматычнай каробкай перадач, альбо рухавіком Cummins, аб’яднаным з цалкам аўтаматызаванай 6-ступеністай каробкай перадач.
Корпус з падвойнай абшыўкай. Мае V-вобразнае дно, што павялічвае абароненасць ад мін. Машына можа быць абсталявана кулямётам, гарматнымі альбо мінамётнымі агнявымі платформамі, ракетнымі ўстаноўкамі.
Аператары Знаходзіцца на ўзбраенні армій АзербайджанаThe Military Balance 2022,p.183, Габона і ІарданііThe Military Balance 2016. — P. 336..
Крыніцы
Катэгорыя:Бранятэхніка ПАР Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта