Андоль () — традыцыйная сістэма абагравання дамоў у Карэя. Асаблівасцю сістэмы з’яўляецца тое, што цяпло ідзе з лакальнай зоны на падлозе, якая выкарыстоўваецца жыхарамі для сну, прыёму гасцей, працы. Сістэма андоль з’яўляецца аналагам з ляжанкай.
Канструкцыя У адрозненне ад Рымскай імперыі, дзе абаграванне падлогі ( — тып ацяпляльнай сістэмы, прызначанай для абагравання аднапавярховых будынкаў) з часам быў згублены, сістэма цёплай падлогі на працягу тысячагоддзяў выкарыстоўвалася ў Карэі і насіла назву «андоль». Гэтае слова ў перакладзе з карэйскай мовы азначае «цёплыя камяні». Мяркуецца, што дадзеная сістэма была вынайдзенай у перыяд трох карэйскіх дзяржаў (I ст. да н. э. — VII ст. н. э.). Прынцып яе працы заключаўся ў наступным. У кухні ці ў знешняй сцяне пакоя размяшчалася печ. Пад падлогай пакоя пракладваліся гарызантальныя паражніны (тунэлі) для дыму і гарачага паветра, якое праходзіла па паражнінах падчас спальвання дроў у печы. Асаблівая будова сістэмы абагравання падлогі дапамагала ўтрымліваць цяпло на працягу доўгага часу. На сённяшні дзень абаграванне падлогі з дапамогай сістэмы андоль з’яўляецца тыповай рысай традыцыйнага карэйскага жылля. Аднак у сучасных дамах сістэма андоль ў яе першапачатковым выглядзе практычна не выкарыстоўваецца, яе замяняе ўдасканаленая сістэма .
Андоль і побытавыя асаблівасці культуры карэйцаў
Галерэя
Катэгорыя:Ацяпляльныя прылады Катэгорыя:Культура Карэі Катэгорыя:Карэя