Альберта Баё Жыру (; 27 сакавіка 1892 — 4 жніўня 1967) — іспана-кубінскі ваенны дзеяч, лётчык і пісьменнік. Удзельнік Рыфскай вайны, грамадзянскай вайны ў Іспаніі, Другой сусветнай і Кубінскай рэвалюцыі. Аўтар шэрагу прац па ваеннай справе і зборнікаў вершаў.
Біяграфія Нарадзіўся на Кубе ў сям’і артылерыста-іспанца і кубінкі. У яго было чатыры браты. Усе сталі вайскоўцамі. Пасля іспана-амерыканскай вайны сям’я пераехала ў Іспанію. Скончыў Інстытут Чэнэ ў Новым Арлеане.
У 1912 годзе паступіў у ваенную акадэмію Таледа. На ваеннай службе з 1915 года. У наступным годзе скончыў Мадрыдскую ваенную авіяцыйную школу.
Каля 1920 года заснаваў авіяцыйную акадэмію ў Карабанчэл-Альта. У чэрвені 1923 года ў Баё адбылася дуэль з капітанам Хаакінам Гансалесам Галарсай (апошні вядомы выпадак у гісторыі Іспаніі). Апанент быў сур’ёзна паранены, і Баё выключылі з армейскай авіяцыі.
У 1924 годзе ён вымушана ўступіў у Іспанскі легіён. У ходзе Рыфскай вайны камандаваў ротай. У 1925 годзе быў цяжка паранены ў пахвіну, год аднаўляўся. Пасля вярнуўся ў зону баявых дзеянняў. Пасля вайны, да 1934 года, жыў у Іспанскім Марока.
У час Другой рэспублікі вярнуўся ў авіяцыю. Адначасна ўступіў у Антыфашысцкі рэспубліканскі вайсковы саюз. Калі адбыўся ліпеньскі пут 1936 года, з якога пачалася грамадзянская вайна ў Іспаніі, Баё служым на ваенным аэрадроме Эль-Прат-дэ-Льёбрэгат. Ён застаўся верным рэспубліканскаму ўраду і кіраваў вызваленнем Івіцы і Фарментэры, а таксама высадкай на Маёрку. Апошняя аперацыя не была ўзгоднена з кіраўніцтвам, і афіцэра аддалі пад суд, але ён быў апраўданыGarcia Oliver, Juan (1978). «El anarcosindicalismo en el Comité de Milicias.». En Ibérica de Ediciones y Publicaciones, Barcelona, ed. El Eco de los Pasos. Ruedo Ibérico. ISBN 84-85361-06-7.. Пасля служыў у калоне Лопеса-Т’енды.
Пазначаны начальнікам штаба V армейскага корпуса. Далей служыў у ваенным міністэрстве. Пасля заканчэння вайны разам з сям’ёй збег у Францыю. Там трапіў у канцлагер, дзе страціў правае вока. Пасля вызвалення ваяваў у Другой сусветнай вайне ў французскай авіяцыіі. Узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна.
Далей вярнуўся на радзіму, на Кубу. Першы час працаваў выкладчыкам матэматыкі і дырэктарам Матэматычнай акадэміі. У 1941 годзе пераехаў у Мексіку, дзе стаў прафесарам авіяцыйнай школы Гвадалахары. У 1943 годзе атрымаў мексіканскае грамадзянства.
З канца 1940-х гадоў удзельнічаў у розных рэвалюцыйных арганізацыях у краінах Цэнтральнай Амерыкі. Ён быў адным з ваенных інструктараў кубінскіх партызан Руху 26 ліпеня на чале з Фідэлем Кастра. У якасці саветніка пайшоў у партызаны, удзельнічаў у Кубінскай рэвалюцыі. Уступіў у Камуністычную партыю Іспаніі і Таварыства кубінска-іспанскай дружбы. Даслужыўся да звання генерала Рэвалюцыйных узброеных сіл Кубы.
Кнігі Збронікі вершаў Cualquier cosilla, España, 1911 Mis cantos de aspirante, España, 1911 Cadetadas, España, 1912 Canciones del Alkázar, España, 1914 El tenorio laico, España, 1938 El tenorio cubano, 1960 Fidel te espera en la Sierra, México, 1958 Sangre en Cuba, México, 1958 Навелы Juan de Juanes, España, 1926 Uncida al yugo, España, 1926 Ваенна-гістарычная тэматыка Dos años en Gomara, España, 1928 La guerra será de los guerrilleros, España, 1937 Mi desembarco en Mallorca, México, 1944 Tempestad en el Caribe, México, 1950 Cámara, México, 1951 El caballero de los tristes destinos México, 1953 Magallanes, el hombre más audaz de la tierra, México, 1953 150 preguntas a un guerrillero, México, 1955 Mis versos de rebeldía, México, 1958 Mi aporte a la revolución cubana, 1960 Versos revolucionarios, 130 pp, 1960 Mis versos, 223 pp, 1965
Творы
Літаратура Aznar Soler, Manuel; García López, José Ramón (2016). Diccionario biobibliográfico de los escritores, editoriales y revistas del exilio republicano de 1939 4. Sevilla: Renacimiento. ISBN 978-84-16981-15-1. Alpert, Michael (2013). The Republican Army in the Spanish Civil War, 1936-1939 (en inglés). Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 9781139236836. OCLC 940070723. Goldston, Robert C.; Carrick, Donald (1970). The Cuban revolution (en inglés). Indianapolis, Indiana: Bobbs-Merrill Company. OCLC 253867519. Thomas, Hugh (1976). Historia de la Guerra Civil Española. Barcelona: Círculo de Lectores.
Катэгорыя:Пісьменнікі Кубы Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы) Катэгорыя:Французскія лётчыкі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Ваенныя лётчыкі Катэгорыя:Пісьменнікі ІспанііКатэгорыя:Паэты Іспаніі