Стэвія (Stévia) — род шматгадовых раслін сямейства Астравыя, які ўключае каля 260 відаў траў і хмызнякоў з Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі.
Дзікімі віды растуць на паўзасушлівых тэрыторыях ад раўнін да горных раёнаў. Стэвія дае насенне, але толькі малы працэнт яго прарастае. Пры культываванні значна больш эфектыўны вегетатыўны метад размнажэння.
Батанічнае апісанне Хмызняк, паўхмызняк, шматгадовая або аднагадовая трава, вышынёй 50-120 см і вышэй. Сцябло прамастаячае, звычайна галінастае. Лісце сцябловае, супратыўнае або чаргаванае, чэрашковае або сядзячае, дэльтападобнае, ланцэтнае, ланцэтна-эліптычнае, ланцэтна-лінейнае, эліптычна-даўгаватае, лінейнае або яйкападобнае.
Кошыкі сабраны ў друзлыя або густыя шчыткападобныя агульныя суквецці. Абгортка больш ці менш цыліндрычная, 2-3 мм дыяметрам. Кветаложа плоскае або выпуклае. Па 5-6 кветак у кошыку; вянцы ад пурпуровых да ружовых або белых. Сямянкі прызматычныя або верацёнападобныя, 5-рабрыстыя. Храмасомаў = 11, 12, 17.
Гісторыя вывучэння
Упершыню даследавана ў XVI стагоддзі ва Універсітэце Валенсіі лекарам і батанікам , ад прозвішча якога атрымала навуковую назвуЛондонская энциклопедия 1828 года изданияThe Treasury of Botany: A Popular Dictionary of the Vegetable Kingdom; with … — John Lindley — Google Книги. У расійскіх крыніцах сустракаюцца сцвярджэнні, што расліна названа ў гонар заснавальніка Нікіцкага батанічнага саду Хрысціяна СтэвенаА. С. Садовский. Мифы о «сладкой траве» стевии. // Химия и жизнь. — № 4. — 2005..
У СССР стэвію прывёз акадэмік Мікалай Вавілаву з экспедыцыі па Лацінскай Амерыцы ў 1934 годзе, гэтыя ўзоры захоўваюцца ва Усерасійскім інстытуце раслінаводства.
Прымяненне На працягу стагоддзяў індзейцы племя гуарані на тэрыторыі сучасных Бразіліі і Парагваю спажывалі некаторыя віды Стэвіі, асабліва Stevia rebaudiana, якую яны называлі ka’a he'ê («салодкая трава»), як падсалоджвальнікі да матэ і іншых медыцынскіх гарбат, для лячэння пякоткі і іншых хвароб. Апошнім часам на стэвію як на цукразамяшчальнік зноў звярнулі павышаную ўвагу з прычыны ўзрослых патрэб для малакаларыйнай і нізкасахарнай дыеты. Як цукразамяшчальнік і падсалоджвальнік яе шырока ўжываюць у Японіі, ЗША і Канадзе. Медыцынскія даследаванні таксама паказалі добрыя вынікі выкарыстання стэвіі для лячэння атлусценняPubMed research articles related to treatments of obesity і гіпертанііPubMed research articles on stevia’s effects on blood pressurePubMed articles on stevia’s use in treating hypertension.
У 1931 годзе французскія хімікі М. Брыдэль і Р. Лаўей вылучылі са стэвіі гліказіды, якія і надаюць расліне салодкі густ. Экстракты, якія атрымалі назвы стэвіязіды () і рэбаўдыязіды (), апынуліся саладзей цукрозы у 250—300 разоў. Адчуванне салодкасці ад стэвіі надыходзіць павольней за звычайны цукар, але працягваецца даўжэй. Аднак, асабліва пры высокай канцэнтрацыі, яно можа мець горкі паслясмак або асадак лакрыцы. Стэвія не ўплывае значна на колькасць глюкозы ў крыві, таму яе раяць хворым на дыябет і пры іншых вугляводных дыетах.
У пачатку 1970 года японцы пачалі культываваць стэвію як альтэрнатыву штучным падсалоджвальнікам, такім як цыкламат і сахарын, якія падазравалі як канцэрагенныя. Як падсалоджвальнік звычайна выкарыстоўваюць лісце расліны, яго вадзяны экстракт і вылучаныя стэвіязіды. Камерцыйнае выкарыстанне стэвіі ў Японіі працягваецца з 1977 года, яе ўжываюць у харчовых прадуктах, безалкагольных напоях і ў сталовым выглядзе. 40 % усяго рынку стэвіі прыпадае менавіта на Японію.
Сёння стэвію культывуюць і шырока ўжываюць у прадуктах харчавання ва ўсходняй Азіі, уключаючы Кітай (з 1984), Карэю, Тайвань, Тайланд і Малайзію; яе таксама можна знайсці на Сэнт-Кітсе і Невісе, у Паўднёвай Амерыцы (Бразіліі, Парагваі і Уругваі), Ізраілі, ва Украіне і ў паўднёвых раёнах Расіі. Кітай — найбуйнейшы экспарцёр экстракту стэвіі — стэвіязіду.
Уплыў на здароўе
Даследванне 2016 года сцвярджае, што стэвіёл можа шкодзіць эндакрыннай функцыі. Гэты эфект быў вядомы здаўна калі стэвію спажывалі як супрацьзачаткавы сродак. Даследванне 2018 года на пацуках падцвердзіла гэта эксперыментальна. Стэвія таксама зніжае ціск у сасудах.
Навуковая праца 1985 года сцвярджае, што стэвіёл (прамысловая вытворная назва стэвіязядаў і рэбаўдыязідаў, двух кампанентаў стэвіі) з’яўляецца мутагенам - гэта значыць агентам, што выклікае мутацыі, і, як следства, канцэрагенам. Выснова была зроблена на падставе даследавання печані лабараторных пацукоўProc Natl Acad Sci U S A. 1985 Apr;82(8):2478-82.. Аднак гэтае даследаванне было раскрытыкавана з-за працэдуры, што праводзілася такім спосабам, пры якім нават дыстыляваная вада будзе здавацца мутагенамMutagenesis. 1991 Mar;6(2):165-7.. Далейшыя даследаванні паказалі супярэчлівыя вынікі: адны вопыты на жывёлах дэманстравалі таксічнасць і неспрыяльныя эфекты экстракту, што вызначала стэвію як слабы мутаген; у той час як іншыя вопыты вызначалі яе як бяспечны прадуктMutagenesis. 1996 Nov;11(6):573-9.J Med Assoc Thai. 1997 Sep;80 Suppl 1:S121-8.. Хоць апошнія навуковыя працы канчаткова зрабілі выснову пра бяспеку стэвіі, ведамствы ЗША, якія кантралююць бяспеку ежы і лекаў (галоўным чынам Food & Drug Administration, скарочана FDA), на падставе недахопу канчатковых высноў даследчыкаў выказалі занепакоенасць з нагоды магчымай таксічнасці стэвііEuropean Commission Scientific Committee on Food (June 1999). Opinion on Stevia Rebaudiana Bertoni plants and leaves Food Standards Agency(August 2000). FSA note on Stevia and stevioside .
У 2006 годзе Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) правяла ўсебаковую ацэнку нядаўніх эксперыментальных даследаванняў стэвіязіду і стэвіёлу, праведзеных на жывёлах і людзях, і зрабіла наступнае заключэнне: «стэвіязіды і рэбаўдыязіды А негенатаксічныя ў лабараторных умовах і на жывым арганізме, генатаксічнасць стэвіёла і некаторых яго акісляльных вытворных, выяўленая ў лабараторных умовах, у натуральных умовах не выяўленая» ()D.J.Benford. Safety Evaluation of Certain Food Additives: Steviol Glycocides. WHO Food Additives Series. World Health Organization Joint FAO/WHO Expert Committee on Food Additives (JECFA) 2006. Справаздача таксама не змяшчае сведчанняў канцэрагеннасці прадукту. Далей у справаздачы пазначана «стэвіязід прадэманстраваў пэўны фармакалагічны эфект у пацыентаў з гіпертаніяй і ў пакутуючых на дыябет другога тыпу» () і гаворыцца, што далейшае даследаванне павінна вызначыць належную дазіроўку рэчыва.
На падставе дэкларацыі JECFA (Аб'яднанага камітэта экспертаў па харчовых дабаўках) бяспечнае спажыванне гліказідаў стэвіёлу для чалавека вызначана ў колькасці 4 мг/кг масы цела ў дзень. Стэвіёл таксама быў узгоднены Еўрапейскай камісіяй у 2011 годзе для выкарыстання ў харчовых прадуктах у еўрапейскіх краінах. Гліказіды стэвіёлу таксама былі вызначаны ў ЗША як увогуле прызнаныя бяспечнымі (GRAS).
Экстракты лісця і сыравіны стэвіі не вызначаны як увогуле прызнаныя бяспечнымі, і іх імпарт у ЗША забаронены для выкарыстання ў якасці падсалоджвальнікаў.
Віды Род змяшчае 261 від, некаторыя з іх:
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей Катэгорыя:Астравыя (падсямейства)