Та́ра ( ад — тое, што адкінута) — ёмістасць для ўпакоўвання, захоўвання і абарачэння (транспарціроўкі) прадукцыі і тавараў. З’яўляецца асноўным элементам упакоўкі. У працэсе абарачэння тара ўдзельнічае як разам з прадукцыяй (таварам), так і без яго.
У залежнасці ад месца выкарыстання тара падзяляецца на: транспартную; спажывецкую, прызначаную для ўпакоўвання і дастаўкі тавараў спажыўцу; вытворчую, прызначаную для перамяшчэнне і захоўванне матэрыялаў, паўфабрыкатаў, прадукцыі на вытворчасці.
Тара бывае цвёрдая (кантэйнеры, бочкі, бідоны, слоікі, скрынкі, бутэлькі і інш.), паўцвёрдая (кошыкі, кардонныя скрынкі) і мяккая (мяшкі). Па характару выкарыстання: разавая і шматабаротная. Шматабаротная тара, як правіла, вяртаецца вытворцу ці пастаўшчыку. У залежнасці ад асаблівасцей канструкцыі тара падзяляецца на неразборную, разборную, складную, камбінаваную, адкрытую, герметычную; у залежнасці ад габарытаў: на буйнагабарытную і дробнагабарытную.
Кошт тары, як правіла, цалкам або часткова ўключаецца ў цану тавара.
Зноскі
Літаратура
Та́ра // Шеремет, Е. А. Товароведение упаковочных материалов и тары : курс лекций / сост. Е. А. Шеремет, Грошев И. М. — Витебск : УО «ВГТУ», 2021. — 230 с. — ISBN 978-985-481-668-5. ГОСТ 17527—2014. «Упаковка. Термины и определения»
Катэгорыя:Упакоўка