Марыя Гэлена Гарэцкая з Міцкевічаў (; ,  — , ) — перакладчыца і аўтар успамінаў, грамадская дзяячка, філантропка.

Біяграфія Найстарэшая з дзяцей Адама Міцкевіча і Цэліны Міцкевіч, сястра Уладзіслава.

Восенню 1855 года скончыла курсы гувернантак. Адхіліўшы прапанову аб шлюбе ад сакратара Адама Міцкевіча, Армана Леві, 7 лістапада 1857 г. выйшла замуж за мастака Тадэвуша Гарэцкага. У іх было чацвёра дзяцей: Адам, Людвік (1863—1936) лекар, Цэліна і Гэлена. Адам і Цэліна памерлі маладымі, Гэлена (1861—1884) выйшла замуж за Юзафа Модлінскага з Кшывасондза ў Куявах.

Была аўтарам перакладаў на французскую мову і кніг «Успаміны пра Адама Міцкевіча, расказаныя наймалодшаму брату» ()Maria Gorecka, Wspomnienia o Adamie Mickiewiczu opowiedziane najmłodszemu bratu, Warszawa: Redakcya Kroniki Rodzinnéj, 1875..

Была пахавана на могілках у Манмарансі.

Бібліяграфія Ewa Kossak, Rodzina M. Warszawa 1991 Polski Słownik Biograficzny, tom VIII, wyd. 1959—1960 s. 305

Зноскі

Спасылкі Публікацыі Марыі Гарэцкай у бібліятэцы Polona

Марыя Катэгорыя:Пісьменніцы Польшчы Катэгорыя:Мемуарысты Францыі Катэгорыя:Філантропы Францыі