Нацыянальны навукова-даследчы інстытут () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Квебек у правінцыі Квебек, Канада.

Агульная характарыстыка Гэта навукова-арыентаваны ўніверсітэт, які ўваходзіць у сістэму Квебекскага ўіверсітэта і прапануе толькі навучальныя праграмы аспірантуры.

Інстытут праводзіць даследаванні ў чатырох шырокіх галінах ведаў: вада, зямля і навакольнае асяроддзе; энергетыка, матэрыялы і тэлекамунікацыі; здароўе чалавека, жывёл і навакольнае асяроддзе; урбанізацыя, культура і грамадства.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады