Зянон Каятан Леон Козел-Паклеўскі (; 1843, маёнтак Сэрвач Вялікі, Вілейскі павет, цяпер , Мінская вобласць — , Карпуша, Ключэўска, Царства Польскае, цяпер Улашчоўскі павет, Свентакшыскае ваяводства, Польшча) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў на тэрыторыі Барысаўскага павета.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага герба «Козел». Сын Яна Напалеона Козел-Паклеўскага і Юзэфы Толенсдорф. Нарадзіўся ў 1843 годзе ў маёнтку Сэрвач Вялікі, Мінская губерня, Расійская імперыя (цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць)

У час паўстання 1863—1864 гадоў быў трапіў у палон, пасля чаго быў прысуджаны да пазбаўлення правоў стану, канфіскацыі маёмасці і ссылкі на службу шарагоўцам у СібірPamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 poprzedzone wspomnieniami osobistemi prof. Tadeusza Korzona oraz opatrzone przedmową i przypisami. T. 1, s. 373 tom 1 tom 2 Wilno 1913.. Служыў у арэнбургскім лінейным батальёне, неўзабаве быў амніставаны і пасля вызвалення пасяліўся на тэрыторыі Царства Польскага.

Памёр года ў Карпушы (цяпер Улашчоўскі павет Свентакшыскага ваяводства).

Сям’я У шлюбе з Гэленай Антаніна Марыяна з Чапліцкіх герба «Любіч» (1849—1912) меў дзяцей: Гэлена Козел-Паклеўская (1873—1873), Зянон Ян Канты Козел-Паклеўскі (1875—1955), Міхал Козел-Паклеўскі (1877—1920), Марыя Козел-Паклеўская, Ян Козел-Паклеўскі (?-1914)

Зноскі

Літаратура Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 poprzedzone wspomnieniami osobistemi prof. Tadeusza Korzona oraz opatrzone przedmową i przypisami. tom 1 tom 2 Wilno 1913.

Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Сасланыя ў Сібір Зянон