Людвік Юзаф Красінскі (; ( — ) — польскі граф, эканаміст, прамысловец. Іспанскі гранд, камергер аўстрыйскі, кавалер Мальтыйскага ордэна.
Біяграфія Прадстаўнік польскага шляхецкага роду Красінскіх герба «Слепаўрон». Нарадзіўся ў мястэчку Краснэ Мазавецкага ваяводства. Сын Аўгуста Хенрыка Корвін-Красінскага (1797—1857). Маці — Іаана Красінская, дачка цеханаўскага старасты графа Адама Красінскага.
Належаў да адной з самых уплывовых сем’яў у Польшчы, якая пабудавала ў Варшаве палац Чапскіх і палац Красінскіх, апошні даў назву варшаўскай плошчыTadeusz S. Jaroszewski. Księga pałaców Warszawy. Warszawa, Wydawnictwo Interpress, 1985. С. 67..
Уладальнік дзясятка маёнткаў на сучасных тэрыторыях Мазавецкага, Люблінскага ваяводстваў і мястэчка Рагацін. Валодаў найлепшым у Польшчы конным заводам.
У 1881 годзе арганізаваў камітэт дапамогі галадоўнікам курпіям — этнаграфічнай меншасці ў Мазавецкім ваяводстве, заснаваў для іх гузікавую фабрыку ў выглядзе 60-ці майстэрняў, дзе курпіі выраблялі гузікі з рога, косці і перламутру. Красінскі запланаваў іх 300. У 1892 годзе дзейнічала некалькі сотняў майстэрняў. Фабрыка, верагодна, спыніла працу неўзабаве пасля смерці заснавальніка.
Аўтар шэрагу артыкулаў у пяцітомнай «Энцыклапедыі сельскай гаспадаркі» (Encyklopedia rolnictwa i wiadomości związek z nim mających) (1873−1879).
Памёр раптоўна ў Варшаве. Цела з ушанаваннямі перавезлі ў Краснэ, дзе пахавалі ў мясцовым касцёле.
Сям’я
У 1860 годзе ажаніўся на графіне Элізе Браніцкай герба Корчак, на 13 гадоў старэйшай за яго, удаве вядомага польскага паэта Зыгмунта Красінскага, дачкі графа Уладзіслава Гжэгажа Браніцкага, генерала і сенатара. З 1882 года ў шлюбе з Марыяй Магдаленай Завіша-Кезгайла (пазней Марыя Магдалена Радзівіл); дачка — Марыя Людвіка Красінская, (пазней жонка Адама Людвіка Чартарыйскага, — у іх было восем дзяцей.
Літаратура Bibliografia polska 1881—1900. t.1. Krakow, Nakladem Spolski Ksiegarzy Polskich, 1906 Спасылкі