Беларуска-руандыйскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны Беларусі і Руанды, устаноўленыя 27 кастрычніка 1993 годаОжигина В. В. Экономическое сотрудничество Республики Беларусь со странами Восточноафриканского сообщества // Oikonomos: Journal of Social Market Economy. — 2017. — № 2 (8). — С. 49..

У 2014 годзе паслы Руанды і Беларусі ў Расіі падпісалі дакументы аб узаемадзеянні ў гандлі і фарміраванні дагаворна-прававой базыОжигина В. В. Экономическое сотрудничество Республики Беларусь со странами Восточноафриканского сообщества // Oikonomos: Journal of Social Market Economy. — 2017. — № 2 (8). — С. 59..

Аб’ём двухбаковага гандлю моцна вагаўся па гадах. Так, у 2014 годзе беларускія пастаўкі ў Руанду былі на суму 9,9 тысяч долараўОжигина В. В. Экономическое сотрудничество Республики Беларусь со странами Восточноафриканского сообщества // Oikonomos: Journal of Social Market Economy. — 2017. — № 2 (8). — С. 53.. У 2015 годзе беларускія пастаўкі ў Руанду склалі 1230,9 тысяч, а руандыйскія пастаўкі ў Беларусь — 32,5 тысячы. З Руанды Беларусь імпартавала кавуОжигина В. В. Экономическое сотрудничество Республики Беларусь со странами Восточноафриканского сообщества // Oikonomos: Journal of Social Market Economy. — 2017. — № 2 (8). — С. 58.. Таксама з Руанды ў асобныя гады ў Беларусь пастаўляліся садавіна і арэхі, раслінная сыравіна, алкагольныя напоі, мыла, алюміній і адзенне. У 2015 годзе Беларусь пачала экспарт угнаенняў у Руанду, які склаў 98% паставак. У асобныя гады ў Руанду пастаўляліся іншыя тавары. Так, у 2001 годзе пастаўляўся тэкстыль, а ў 2014 годзе былі пастаўленыя электрычныя машыны і апараты.

Крыніцы

Катэгорыя:Двухбаковыя адносіны Беларусі Катэгорыя:Палітыка Руанды