Квебекскі ўніверсітэт у Рымускі () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Рымускі ў правінцыі Квебек, Канада.
Агульная характарыстыка З моманту свайго заснавання ў 1969 годзе ўніверсітэт выдаў больш за 50 000 дыпломаў. Універсітэт прымае каля 7000 новых студэнтаў кожны год, у тым ліку каля 500 замежных студэнтаў з больш чым 45 краін свету. Ён вядомы сваімі навуковымі распрацоўкамі ў галіне марскіх даследаванняў, рэгіянальнага развіцця і паўночных даследаванняў.
Структура Дэпартамент біялогіі, хіміі і геаграфіі Дэпартамент літаратуры і гуманітарных навук Дэпартамент матэматыкі, інфарматыкі і інжынерыі Дэпартамент псіхасацыялогіі і сацыяльнай работы Дэпартамент навук аб здароўі Дэпартамент грамадства, тэрыторый і развіцця Інстытут марскіх навук Дэпартамент навук аб адукацыі Дэпартамент навук аб кіраванні
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады