Мехмет Яшар Бююканыт (; 1 верасня 1940 — 21 лістапада 2019) — генерал Узброеных сіл Турцыі, начальнік Генеральнага штаба (2006—2008).
Біяграфія Нарадзіўся ў стамбульскім раёне Эюп. Азербайджанец.
У 1959 годзе скончыў Эрзінджанскую ваенную школу, у 1961 — ваенную акадэмію, у 1963 — пяхотнае вучылішча. З 1983 па 1986 гады служыў начальнікам ваеннай школы імя Кулелі. Далей быў камандзірам Прэзідэнцкага палка аховы.
У 1988 годзе заняў пасаду камандзіра бранятанкавай брыгады. Адначасна быў кіраўніком аддзела разведкі. З 1992 года служыў генеральным сакратаром Генеральнага штаба і начальнікам Ваеннай акадэміяй. У 2004 годзе быў прызначаны камандуючым Сухапутнымі войскамі. У 2006—2008 гадах займаў пасаду начальніка Генеральнага штаба. З 30 жніўня 2008 года ў адстаўцы.
На тэлеканале Beykent TV вёў праграму Red Line. Працаваў кансультантам у Цэнтры стратэгічных даследаванняў універсітэта Бейкента.
Памёр ва ўзросце 79 гадоў у шпіталі, дзе лячыўся ад сардэчнай недастатковасці. Пахаваны на могілках Караджаахмет з ваеннымі ўшанаванняміBüyükanıt, askeri törenle uğurlandı.
Сям’я Быў жанаты на Філіз Бююканыт. У пары нарадзілася дачка.
Крыніцы
Катэгорыя:Выпускнікі Турэцкай ваеннай акадэміі Катэгорыя:Ваенныя Турцыі Катэгорыя:Генералы арміі