Антоніа Артэга Гуцьерэс (; 17 студзеня 1888 — 15 ліпеня 1939) — палкоўнік Народнай арміі Іспанскай Рэспублікі, удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў. Знаходзіўся на пасадах начальніка Галоўнага ўпраўлення бяспекі і часовага прэзідэнта ФК Рэал Мадрыд.
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Рабе дэ лас Кальсадас. З 1906 года на ваеннай службе.
У снежні 1930 года прымаў удзел у паўстанні Хака, за што прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, але з абвяшчэннем рэспублікі судовы пераслед спыненыBarba Lagomazzini (20015). Ministerio de Defensa, ed. Hombres de armas de la República. p. 539-540..
У ліпені 1936 года, калі пачалася грамадзянская вайна, Артэга служыў лейтэнантам карабінерскага падраздзялення ў Іруне. У ходзе баявых дзеянняў узначаліў паход апалчэнцаў да Вера-дэ-БідасааBarba Lagomazzinni (2015). Ministerio de Defensa, ed. Hombres de armas de la República. p. 540..
Са жніўня па лістападBarba Lagomazzini (2015). Hombres de armas de la República. p. 541.Jimenez de Aberasturi Corta. Crónica de la guerra en el Norte. 1936-1937. p. 118. 1936 года знаходзіўся на пасадзе грамадзянскага губернатара Гіпускаа. Удзельнічаў у абароне Іруна і баях пад МадрыдамBarba Lagomazzini (2015). Ministerio de Defensa, ed. Hombres de armas de la República. p. 541-542.. Далей камандаваў 40-й змешанай брыгадай. З красавіка 1937 года кіраваў 7-й дывізіяйEngel. Historia de las brigadas mixtas del Ejército Popular de la República. 1936-1939. p. 51.. У маіSalas Larrazabal (2006). Historia del Ejército Popular de la República. p. 1432-1433, 1545.—ліпеніBulloten. La guerra civil española. Revolución y contrarrevolución. p. 779. займаў пасаду начальніка Галоўнага ўпраўлення бяспекі. Прыкладна ў той жа час уступіў у Камуністычную партыю. Затым узначаліў VI армейскі корпус.
У маі 1938 года быў прызначаны камандзірам III армейскага корпуса. Падчас сакавіцкага перавароту 1939 года выступіў супраць змоўшчыкаў.
Пасля заканчэння вайны Артэга быў схоплены франкістамі і расстраляны ў АлікантэBarba Lagomazzini. Hombres de Armas de la República. p. 542..
Футбол Падчас вайны быў часовым прэзідэнтам ФК Рэал Мадрыд.
Крыніцы
Літаратура
Alpert, Michael (2013). The Republican Army in the Spanish Civil War, 1936-1939. Cambridge University Press. Bahamonde Magro, Ángel; Cervera Gil, Javier (1999). Así terminó la Guerra de España. Madrid: Marcial Pons. ISBN 84-95379-00-7. Bullonten, Burnett (2005). La guerra civil española. Revolución y contrarrevolución. Madrid. Alianza Editorial. Cabanellas, Guillermo (1978). La Guerra civil y la victoria. Tebas. Jiménez de Aberasturi Corta, Luis María (2003). Crónica de la guerra en el norte (1936-1937). Txertoa. Preston, Paul (2013) . El Holocausto Español. Odio y Exterminio en la Guerra Civil y después. Barcelona: Debolsillo. Romero Salvadó, Francisco J. (2013). Historical Dictionary of the Spanish Civil War. Scarecrow Press. ISBN 978-0-8108-8009-2. Salas Larrazábal, Ramón (2006). Historia del Ejército Popular de a República.Madrid. La Esfera de los libros. Zaragoza, Cristóbal (1983). Ejército Popular y militares de la República, 1936-1939. Barcelona: Planeta.
Катэгорыя:Расстраляныя Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы) Катэгорыя:ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Палкоўнікі Катэгорыя:Ваенныя Іспаніі