Ігнацій Бернатовіч ( — ?) — беларускі і літоўскі каталіцкі святар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў годзе. Прыняў сакрамент святарства ў 1895 годзе. У 1900—1920-я гады адміністратар і дэкан парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Рагачове Магілёўскай губерні. У 1910—1911 гадах энергічны і прадпрымальны па характары ксёндз Бернатовіч пачаў будаўніцтва новага цаглянага храма на месцы драўлянага.

Пробашч касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Журавічы (Старыя Журавічы), цяпер Рагачоўскі раён, парафіі езуітаў Св. Яна Караля ў вёсцы Блонь, цяпер Пухавіцкі раён. Пазней пробашч кафедральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Магілёве.

Арыштоўваўся савецкімі ўладамі. Вызвалены. Выехаў у Літву. У 1928 пробашч парафіі Дабужай Панявежскай дыяцэзіі. Далейшы лёс невядомы.

Крыніцы

Літаратура

Памятная книжка Могилевской губернии; Elenchus cleri et ecclesiarum archidioeceseos Mohiloviensis; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.

Катэгорыя:Каталіцкія святары Беларусі Катэгорыя:Каталіцкія святары Літвы Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР