Уладзімір Фёдаравіч Мінорскі (, ; , Карчава, Цвярская губерня, Расійская імперыя — 25 сакавіка 1966, Кембрыдж, Англія, Вялікабрытанія) — расійскі акадэмік яўрэйскага паходжання, усходазнаўца і дыпламат, даследчык гісторыі, гістарычнай геаграфіі, літаратуры і культуры Персіі і Каўказа, у асаблівасці лазаў, лураў і курдаў. Рускі эмігрант першай хвалі, які жыў і навучаў у Францыі і Англіі.

Жыццяпіс Нарадзіўся ў годаУ XX стагоддзі старастыльная дата нараджэння 24 студзеня стала прыпадаць на 6 лютага па новым стылі, што і знайшло адлюстраванне ў яго біяграфіях; напрыклад гл. Vladimir Fedorovich Minorsky ў яўрэйскай сям’і горада Карчава Цвярской губерні ў Расійскай імперыі. Пляменнік рабіна Шлома Залкінда Мінора.

Скончыў 4-ю Маскоўскую гімназію з залатым медалём (1896), юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (1900) і Лазарэўскі інстытут усходніх моў (1903). Вучань Агатангела Крымскага. Прыняў праваслаўе.

У 1903 годзе паступіў у Азіяцкі дэпартамент МЗС. У 1904 годзе абраны членам Маскоўскага археалагічнага таварыства. Служыў дыпламатам у Іране і Турцыі: драгаман генконсульства ў Таўрызе (1904—1908), другі драгаман місіі (з 1906 года). Палявым спосабам вывучыў курдскую мову, што дапамагло яму стаць адным з найвыдатнейшых курдазнаўцаў свайго часу.  — па-прарочы пісаў У. Ф. Мінорскі ў 1905 годзе.

З чэрвеня 1909 года — чыноўнік па дыпламатычнай частцы пры Туркестанскім генерал-губернатары.

У 1911 годзе выдаў манаграфію пра шыіцкую секту Ахл-э Хакк («Людзі ісціны»), за якую быў удастоены залатога медаля секцыі этнаграфіі Імператарскага таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі. Секта Ахл-э Хакк была заснавана ў канцы XIV стагоддзя. Большасць яе чальцоў паўднёвыя курды захаду Ірана і паўночнага ўсходу Ірака, а таксама прадстаўнікі народа заза. Лік прыхільнікаў Ахл-э Хакк у той час дасягаў 2 мільёнаў чалавек. Іхняе веравучэнне ўтварылася ў рамках ісламскай культуры, у яго аснове ляжаць уяўленні пра паслядоўнае ўвасабленне Бажаства, рэінкарнацыю і дасягненне выратавання праз самаўдасканаленне пад кіраўніцтвам духоўнага настаўніка.

З 1912 года У. Ф. Мінорскі — 2-гі сакратар расійскага пасольства ў Канстанцінопалі. У 1913 годзе ажаніўсяВянчанне 29 верасня 1913 г. у царкве пры Дзяржаўным кантролі ў Пецярбургу; паручыцелі па жаніху: стацкі саветнік Аркадзь Аляксандравіч Арлоў, надворны саветнік Барыс Усеваладавіч Мілер і калежскі саветнік Сяргей Уладзіміравіч Тухолка; па нявесце: селянін сяла Ядроў Ядроўскай воласці Валдайскага павета Наўгародскай губерні Аляксандр Сцяпанавіч Гадолін і Гвардзейскага экіпажа лейтэнант Мікіта Фёдаравіч Пешкоў (ЦГИА СПб. Ф. 19.— Оп. 127.— Д. 2873.— Л. 20б). на Таццяне Аляксееўне Шабунінай (1894—?), дачцэ сапраўднага стацкага саветніка, генеральнага консула ў Канстанцінопалі Аляксея Фёдаравіча Шабуніна.

4 лістапада 1913 г. Мінорскі быў уключаны ў склад чатырохбаковай камісіі (расійска-брытана-турэцка-персідскайУдзел Вялікабрытаніі ў рабоце міжнароднай камісіі па Турэцка-персідскім размежаванні быў абумоўлены падпісанай 29 ліпеня 1913 года Англа-асманскай Канвенцыяй пра асаблівыя брытанскія правы ў Шат-эль-Араб-Кувейцкім рэгіёне.) па Турэцка-персідскім размежаванні. Расійскі камісар Уладзімір Мінорскі ўзначаліў размежавальныя працы ў Паўночна-Заходняй Персіі. Кіруючыся геапалітычнымі інтарэсамі Расіі, Мінорскі ў спрэчных дэмаркацыйных пытаннях стараўся падтрымліваць Персію, дзе расійскі ўплыў тады быў дастаткова моцным. У выніку працы камісіі часова акупаваныя туркамі раёны Курдыстана былі вернуты Ірану.

З 1915 года Мінорскі — 1-шы сакратар расійскай місіі ў Персіі; у лютым 1917 года ўступіў у кіраванне місіяй як павераны ў справах.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі — эмігрант (de jure — невяртанецФармулёўка 3-га выдання ВСЭ: «Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 не вярнуўся ў Расію».). Да траўня 1919 гады ён заставаўся ў Тэгеране, затым доўга пражыў у Францыі. Працаваў у пасольстве Расійскай імперыі ў Парыжы (аж да яго закрыцця) экспертам па Блізкім Усходзе і Каўказе.

З 1923 года чытаў лекцыі па персідскай літаратуры і гісторыі ісламу ў Нацыянальнай школе жывых усходніх моў (École nationale des langues orientales vivantes) у Парыжы.

У 1930 г. прызначаны «ўсходнім сакратаром» прызначанай на 1931 год Міжнароднай выставы персідскага мастацтва ў Берлінгтан-Хаўсе (Лондан). У 1932 годзе канчаткова пераехаў у Вялікабрытанію і пачаў выкладаць персідскую мову ў Лонданскім універсітэцеУ Школе Арыентальных і Афрыканскіх Даследаванняў (, SOAS).. Унёс вялікі ўклад у галіне цюркскіх, мангольскіх, каўказскіх, армянскіх і візантыйскіх гістарычных даследаванняў. Сапраўдны член Брытанскай і Французскай акадэмій навук, Азіяцкіх таварыстваў Францыі і Германіі, ганаровы доктар Кембрыджскага і Брусэльскага ўніверсітэтаў.

У 1934 годзе Мінорскі ўдзельнічаў у святкаванні Тысячагоддзя Фірдаўсі ў Тэгеране.

У 1937 годзе ён атрымаў званне прафесара. У 1944 годзе выйшаў у адстаўку.

У 1946 годзе У. Ф. Мінорскі зрабіў палітычную заяву, якая асудзіла міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Эрнэста Бевіна, салідарнага з прэм’ер-міністрам Турцыі Сараджоглу ў тым, што, нібыта, «у рэгіёнах Карса і Ардахана няма армян». Мінорскі нагадаў вядомыя словы Гітлера: «Хто сёння памятае аб разні армян?!» і ўказаў, што памяць чалавецтва не такая ўжо кароткая і яно памятае, што зрабілі младатуркі з армянамі.

У 1948—1949 гадах Мінорскі выкладаў ва Універсітэце Фуада (Каір).

У 1960 годзе быў запрошаны Акадэміяй навук СССР для ўдзелу ў XXIII Міжнародным кангрэсе ўсходазнаўцаў у Маскве.

Калі ў 1962 годзе Інстытут усходазнаўства АН СССР правёў навуковую сесію, прысвечаную 60-годдзю з дня нараджэння дачасна памерлага Юрыя Мікалаевіча Рэрыха, Мінорскі адгукнуўся невялікім нарысам пра свайго сябра і вучня, дзе, у прыватнасці, успамінаў:

Памёр Уладзімір Фёдаравіч 25 сакавіка 1966 года ў Англіі, у Кембрыджы. Згодна з завяшчаннем, урна з яго прахам была перавезена ў Маскву і пахавана на Новадзявочых могілках.

Бібліяграфія на рускай мове У русских подданных султана. — : Т-во скоропеч. А. А. Левенсон, 1902. Константинопольские увеселения : Из летних впечатлений / В. О. М-ский. — Тифлис: Г. Мелик-Каракозов, 1903. Материалы для изучения персидской секты «Люди истины», или Али-илахи. Ч. 1. — : тип. «Крестного календаря», 1911. Курды. Заметки и впечатления. — Петроград: Типография В. Ф. Киршбаума, 1915. Турецко-персидское разграничение // Известия ИРГО. — Т. LII, вып. V. — Петроград, 1916. Древности Маку. Путевые заметки. — Петроград, 1916. Келяшин, стела у Топузова и древнейшие памятники Урмийского озера. — 1919. История Ширвана и Дербента. — Кембридж, 1958; , 1963.

на англійскай мове Studies in Caucasian history. — London, 1953; Cambridge University Press, 1957. Ahl-I Hakk. — The Encyclopaedia of Islam. Iranica. — London, 1964.

Mongol Place-Names in Mukri Kurdistan (Mongolica). The Khazars and the Turks in the Äkäm al-Marjän. The Clan of the Qaraqoyunlu Rulers. Tamim ibn Baor’s Journey to the Uighurs. TADHKIRAT AL-MULUK. A manual of Safavid Administration. London:1943, 356 p.

на французскай мове Notes sur la secte des Ahl-I Haqq. — Revue du Monde Musulman, Volumes XL, 1920; XLIV-XLV, 1921. Etudes sur les Ahl-I Haqq. — Revue de L’Histoire des Religions, Volume XCVII, № 1, Janvier 1928. Les tsiganes luli et les lurs persans. — Paris, 1931.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Минорский Владимир Федорович — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі. Минорский В. Ф. Турецко-персидское разграничение // Известия ИРГО. — Т. LII, вып. V. — Петроград, 1916. Счётчиков К. Этнограф из Корчевы // Заря. — 1970. — 24 февр. Кузнецова Н. А. Владимир Федорович Минорский (Памяти учёного) // Народы Азии и Африки. — 1966. — № 6. Петропавловский Б. И. Конаково и Конаковский район: Исторический очерк. — Тверь, 2002. — 43 с. Bosworth C. E. Minorsky, Vladimir Fyodorovich (1877—1966). — Oxford Dictionary of National Bibliography, Oxford 2004. Eren, H. Türklük Bilimi Sözlügü, I: Yabanci Türkologlar. — Ankara 1998: 226—227. Lang D. M. Obituary: Vladimir Fedorovich Minorsky. — Bulletin of the School of Oriental and African Studies, University of London 29 (1966): 694—699.

Спасылкі Уладзімір Фёдаравіч Мінорскі на «Некропаль расійскага навуковага замежжа»

Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Выпускнікі Чацвёртай Маскоўскай гімназіі Катэгорыя:Выпускнікі Лазараўскага інстытута ўсходніх моў Катэгорыя:Усходазнаўцы Расіі Катэгорыя:Дыпламаты Расійскай імперыі Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Выпускнікі Лонданскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Лонданскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Брытанскай акадэміі