Іван Канстанцінавіч Та́рба ( — ) — абхазскі пісьменнік, паэт.
Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Беслахуба (сучаснае Беслаху, Ачамчырскі раён Рэспублікі Абхазія). Вучыўся ў Беслахубскай пачатковай школе і Ачамчырскай сярэдняй школе-інтэрнацеТарба Иван Константинович // Афіцыйны сайт саюза пісьменнікаў Рэспублікі Абхазія. У 1930-х гадах пачаў журналісцкую дзейнасць, працаваў у рэдакцыях газет. У 1940 годзе ўступіў у КПСС. У 1947 годзе скончыў аддзяленне рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Сухумскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Некаторы час працаваў у рэдакцыі газеты «Апсны капш» («Чырвоная Абхазія»). У 1948—1953, 1958—1979 гадах займаў пасаду старшыні Саюза пісьменнікаў Абхазіі (абхазскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў СССР). У 1954—1958 гадах — сакратар Абхазскага абласнога камітэта Камуністычнай партыі Грузіі. У 1954 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. З 1979 года І. К. Тарба на пасадзе сакратара Абхазскага абласнога савета прафсаюзаў. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Абхазскай АССР.
Памёр І. К. Тарба 21 студзеня 1994 года ў горадзе Сухумі. Пахаваны ў Пантэоне пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў Абхазіі.
Творчасць Друкавацца І. К. Тарба пачаў у 1937 годзе. Аўтар вершаў, паэм і раманаў. Яго творы на абхазскай і ў перакладзе на рускую і грузінскую мовы публікаваліся ў часопісах: «Алашара» («Святло»), «Амцабз» («Полымя»), «Акуа-Сухум»; газетах: «Апсны капш», «Ецваджаа» («Сузор’е»), «Сабчота Абхазеці» («Савецкая Абхазія») і іншых выданнях.
Па сцэнарыю І. Тарбы быў зняты першы абхазскі фільм «Хто асядлае каня».
Зноскі
Літаратура
Та́рба Іван // Шевченківська енциклопедія: В 6 т. — К.: НАН України, Ін-т л-ри ім. Т. Г. Шевченка, 2015. — Т. 6: Т-Я. — С. 36. — 1120 с. : |802| іл. — кольор. вклейка. — ISBN 978-966-02-6420-5, ISBN 978-966-02-6976-7 (т. 6).
Спасылкі Тарба Иван Константинович // Афіцыйны сайт саюза пісьменнікаў Рэспублікі Абхазія «Люблю, как сын, Абхазию мою…» К столетию со дня рождения Ивана Тарбы // Сайт движения «Русский Лад» Тарба Иван Константинович // Федеральное казённое учреждение «Российский государственный архив литературы и искусства» (РГАЛИ) «Слово, как меч, будь прямым»: к 100-летию Ивана Тарбы // Портал национальных литератур
Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Абхазіі Катэгорыя:Паэты XX стагоддзя Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання