«Гістары́чны альмана́х» — беларускі гістарычны і краязнаўчы альманах, орган Беларускага гістарычнага таварыства. Выдаваўся ў Гродна ў 1998—2012 гадах. Рэдактар — археолаг і гісторык-медыевіст Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч.
Альманах друкаваў навуковыя працы па гісторыі Беларусі, дыскусійныя артыкулы, матэрыялы па этналогіі, археалогіі і іншых гістарычных навуках.
Апошні том, 18-ы, альманаху выйшаў у 2012 годзе.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Гістарычныя часопісы Катэгорыя:1998 год у Беларусі Катэгорыя:2012 год у Беларусі