12 чэрвеня 2024 года ў шасціпавярховым жылым доме ў Мангафе (Кувейт) здарыўся пажар. Загінулі не менш за 50 чалавек.

Інцыдэнт стаў найбуйнейшым пажарам у краіне з 2009 года.

Ход падзей Першае паведамленне аб пажары паступіла ў 06:00. У будынку ў той момант знаходзіліся 167 гастарбайтэраў.

Пажар пачаўся ў пакоі аховы, а потым перайшоў на кухню, дзе знаходзіліся больш за 20 балонаў са звадкаваным газам і іншыя лёгкаўзгаральныя матэрыялы, што дазволіла агню хутка распаўсюджвацца. Полымя ахапіла ніжнюю частку будынка, а з верхніх паверхаў ішоў густы чорны дым. Большасць загінулых памерлі падчас сну ад удыхання дыму.

Да месца падзей прыбылі ратавальнікі, якія выцягнулі з будынку 67 чалавек. На працягу дзесяці хвілін пасля ім удалося патушыць агонь. Аднак пяць пажарных пацярпелі падчас выратавальных работ.

Папярэдняе расследаванне ўстанавіла, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі ў пакоі ахоўніка, размешчанага на першым паверсе будынка. Было таксама ўстаноўлена, што ў доме былі зачыненыя дзверы, што не дазволіла людзям хутка выратавацца.

Ахвяры Загінулі 50 чалавек. Прынамсі яшчэ 50 чалавек пацярпелі і былі дастаўлены ў бальніцы.

45 загінулых былі з Індыі, у тым ліку 23 з Кералы. Сем загінулых паходзілі з Тамілнада, тры з Андхра-Прадэш і Утар-Прадэш, два з Адышы, а астатнія з Біхара, Хар’яны, Джаркханда, Карнатакі, Пенджаба, Махараштры і Заходняй Бенгаліі. Узрост ахвяр вагаўся ад 20 да 50 гадоў. Акрамя таго, загінулі трое філіпінскіх рабочых. Некалькі пацярпелых мелі грамадзянства Непала.

Наступствы Віцэ-прэм’ер-міністр Фахад Юсуф Аль-Сабах загадаў арыштаваць уладальніка будынка, дворніка і ўладальніка кампаніі, якая пабудавала дом. Паводле яго заявы, да трагедыі прывяло парушэнне будаўнічых стандартаў.

Рэакцыя Прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі выказаў спачуванні пацярпелым і іх сваякам. Ён абвясціў аб дапамозе ў памеры 200 000 індыйскіх рупій кожнай з сем’яў суайчыннікаў.

Кароль Саудаўскай Аравіі Салман і наследны прынц Махамед бін Салман, а таксама таксама МЗС ААЭ і Ірана выказалі спачуванні Кувейту.

Крыніцы

Катэгорыя:Падзеі 12 чэрвеня Катэгорыя:Чэрвень 2024 года Катэгорыя:Пажары Катэгорыя:Гісторыя Кувейта