12 чэрвеня 2024 года рачны карабель HB la Saintet затануў у рацэ Ква, прытоку ракі Конга ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, у выніку чаго загінулі па меншай меры 86 чалавек.

Здарэнне адбылося каля 23:00 CAT (UTC +2:00), калі ў перагружанага судна, якое накіроўвалася з Мушы ў горад Лебіда, адмовіў рухавік. Праз гэта карабель урэзаўся ў бераг (па іншай інфармацыі, у іншае судна), пасля чаго затануў. Разам з пасажырамі ён перавозіў мяшкі з цэментам, што і абумовіла перагруз.

На момант крушэння на судне знаходзіўся 271 чалавек. 86 загінулі, у тым ліку 21 дзіця. Астатнія альбо былі выратаваны, альбо самастойна даплылі да берага.

Прэзідэнт Фелікс Чысекеды запэўніў, што пацярпелыя атрымаюць дапамогу і будзе праведзена расследаванне прычын здарэння.

Гл. таксама Караблекрушэнне ля Мбандака (2025)

Крыніцы

Катэгорыя:Транспартныя здарэнні 2024 года Катэгорыя:Караблекрушэнні Катэгорыя:Чэрвень 2024 года Катэгорыя:Падзеі 12 чэрвеня Катэгорыя:Гісторыя Дэмакратычнай Рэспублікі Конга