Драшэёз — глістнае захворванне няпарнакапытных з групы габранематозаў, якое выклікаецца нематодай віду . — С. 212—213.
Распаўсюджанне Захворванне пашырана ўсюды, на тэрыторыі краін былога СССР пераважна ў паўднёвых раёнах. У Беларусі хварэюць коні.
Спосаб заражэння Жывёлы заражаюцца праз корм, інфікаваны лічынкамі нематод. Прамежкавымі гаспадарамі з’яўляюцца мухі. Лічынкі паразіта прымацоўваюцца да ноздраў каня, з якіх са сліной пераходзяць у страўнік і спеюць. Палаваспелыя драшэі паразітуюць пад слізістай абалонкай страўніка, дзе выклікаюць пухлінападобныя ўтварэнні памерамі ад грэцкага арэха да курынага яйца. Хвароба выяўляецца катаральным гастраэнтэрытам, знясіленнем, разрывам страўніка, перытанітам. Конь худнее і становіцца лянівым.
Дыягназ вызначаецца на падставе лабараторных даследаванняў.
Лячэнне і прафілактыка Лячэнне медыкаментознае. Прафілактыкай з’яўляецца дэгельмінтызацыя, барацьба з мухамі, тэрмічнае абясшкоджванне гною.
Крыніцы
Літаратура
Кыргыз Совет Энциклопедиясы. Башкы редактор Б. О. Орузбаев. -Фрунзе: Кыргыз Совет Энциклопедиясынын башкы редакциясы, 1977. Том 2. В — Иридий. — 672 б.
Катэгорыя:Нематадозы Катэгорыя:Круглыя чэрві