Аляксандр Васілевіч Прудзіла (8 сакавіка 1956, г. Гродна — 12 чэрвеня 2024) — беларускі псіхолаг, выкладчык.

Біяграфія Нарадзіўся 8 сакавіка 1956 года ў Гродне. Скончыў у 1978 годзе гісторыка-педагагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.

У 1980—1981 гадах працаваў старэйшым лабарантам навукова-даследчага сектара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. У 1981—1986 гадах сацыёлагам Гродзенскага завода карданных валаў, у 1986—1987 гадах сацыёлагам Гродзенскага завода аўтамагнітол, у 1987—1996 гадах галоўным прафкансультантам Гродзенскага гарадскога цэнтра прафесійнай арыентацыі моладзі.

У 1996—1999 гадах загадчык курса агульнай псіхалогіі кафедры медыцынскай псіхалогіі і псіхатэрапіі медыка-псіхалагічнага факультэта Гродзенскага медыцынскага інстытута. У 2000—2002 гадах дацэнт кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі, пасля да 2008 года — загадчык курса агульнай псіхалогіі кафедры псіхіятрыі.

З 2009 года займаў пасаду старэйшага выкладчыка кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі.

Член Гродзенскага грамадскага аб’яднання практычных псіхолагаў, член Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Памёр 12 чэрвеня 2024 года.

Навуковая дзейнасць Займаўся пытаннямі псіхалогіі працы і этнапсіхалогіі. Прудзіла аўтар 52 навуковых прац і 13 укараненняў. Сярод іх манаграфія «Псіхалагічнае кансультаванне ў прафесійнай арыентацыі» і падручнік для агульнаадукацыйных устаноў «Твая прафесійная кар’ера».

Захапляўся мастацтвам: ад плакатаў на паперы, да партрэтаў і пейзажаў алейнымі фарбамі на палатне.

Крыніцы

Катэгорыя:Псіхолагі Беларусі