Сітоўскі надпіс — старажытны наскальны надпіс, выдрапаны ў пячоры каля сучаснага балгарскага сяла Сітова. Выяўлены ў 1928 годзе археалагічнай экспедыцыяй Аляксандра Пеева.

Выяўленне і апісанне Адкрыццё надпісу адбылося ў 1928 годзе на сцяне скальнага сховішча каля сяла Сітова, недалёка ад Плоўдзіва, Балгарыя. Першым яго задакументаваў балгарскі археолаг-любіцель Аляксандр Пееў. Надпіс складаецца з двух радкоў агульнай даўжынёй 3,40 метра. Вышыня асобных пісьмовых знакаў дасягае 40 сантыметраў. Асобныя знакі надпісу нагадваюць знакі грэчаскага алфавіту, аднак з-за дрэннай захаванасці надпіс прачытаць было немагчыма. Доўгі час не ўдавалася вызначыць нават прыблізны ўзрост надпісу. Як мяркуецца, надпіс датуецца часам паміж 300 і 100 гадамі да н. э.Vassileva, Maya (1999) A Few Phrygian Onomastic Notes. Epigraphica Anatolica : Zeitschrift für Epigraphik und historische Geographie Anatoliens (31). pp. 175—180.

Што да лёсу першаадкрывальніка, то ў 1943 годзе Пееў быў расстраляны па падазрэнні ў перадачы шыфраваных паведамленняў Савецкаму Саюзу. Раней ён адправіў узор тэксту савецкім археолагам, спадзеючыся, што яны змогуць расшыфраваць яго значэнне. Упершыню надпіс быў апублікаваны З. Р. Марфавай у 1950 годзеMorfova, Z. R., «Nadpispri Sitovo, Plovdivsk aokolia», (Godishnik Nanarodnia Arheologiches Kimuzei, 1950. Пасмяротна Пееў быў узнагароджаны савецкім ордэнам Леніна за яго супраціўленне калабарацыянісцкаму балгарскаму ўраду.

Тлумачэнне Аматары і прафесіяналы спрабавалі перакласці надпіс. Вылучаліся розныя версіі паходжання мовы: мясцовая старажытная мова, кельцкая, славянская і фрыгійская [sic]. Таксама прапаноўвалася параўнанне з рунамі ў саборы Святой Сафіі ў КанстанцінопаліА. Титов. Заговорит ли «каменный автограф»?.

У 1991 годзе маскоўскія мовазнаўцы Л. С. Баюн і У. Э. Арол ідэнтыфікавалі надпіс як фрыгійскі і падалі частковы магчымы перакладБаюн Л. С., Орел В. Э. Лингвистическая и культурно-историческая интерпретация Ситовской надписи // Вестник древней истории 1993, № 1, с. 126—135: 1. Калі створаць выяву Іпты ў выглядзе імана Іпты для яе (багіні),

2. [то калі] хто[сьці] для яго (бога) [нешта] Вакхава зрабіў, іман бога (=Вакха) створаць.

Крыніцы

Катэгорыя:Нерасшыфраваныя пісьменнасці Катэгорыя:Старажытныя пісьменнасці Блізкага Усходу і Міжземнамор’я Катэгорыя:Гісторыя Балгарыі Катэгорыя:Плоўдзіўская вобласць