Аляксандр Мар’янавіч Колышка (нар. , в. Крычнікі, Іўеўскі раён) — беларускі псіхолаг, спецыяліст у вобласці педагагічнай псіхалогіі. Кандыдат псіхалагічных навук (2012), дацэнт.

Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Крычнікі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1983 годзе скончыў Юрацішкаўскую сярэднюю школу, працаваў брыгадным улікоўцам у калгасе «Прагрэс» Іўеўскага раёна. У 1984—1986 гг. праходзіў вайсковую службу.

Вучыўся на падрыхтоўчым аддзяленні БДУ, пасля ў 1987—1992 гадах на гістарычным факультэце БДУ імя Ф. Скарыны. У 1992—1994 гг. працаваў настаўнікам гісторыі Юрацішкаўскай сярэдняй школы.

У 1994 г. скончыў курсы перакваліфікацыі ў ГрДУ імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Псіхолаг сістэмы адукацыі». У 1994—1997 гадах вучыўся ў аспірантуры на факультэце педагогікі і псіхалогіі ГрДУ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Асаблівасці міжасобаснага ўзаемадзеяння педагогаў з рознымі тыпамі самаадносін».

З 1997 года працуе на кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі факультэта псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, з 2013 — загадчык кафедры.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Псіхолагі Беларусі