«Рэд Бул Арэна» () — стадыён у горадзе Лейпцыгу, хатняя арэна футбольнага клуба «РБ Лейпцыг», таксама на ім праводзіць матчы зборная Германіі па футболе.
Гісторыя Стадыён быў пабудаваны ў 1956 годзе з умяшчальнасцю 100 000 гледачоў. Да перабудовы ў 1998 годзе быў самым вялікім стадыёнам Германіі і называўся «Цэнтральны стадыён». У ліпені 2010 года аўстрыйская кампанія Red Bull GmbH узяла стадыён у арэнду і пераназвала яго ў «Рэд Бул Арэну» тэрмінам як мінімум на 10 гадоў.
З-за правілаў спонсарства УЕФА стадыён носіць назву «РБ Арэна» падчас еўракубкавых матчаў.
У чэрвені 2006 года на стадыёне прайшлі 5 матчаў чэмпіянату свету па футболе 2006 года.
Катэгорыя:Лейпцыг Катэгорыя:Стадыёны Германіі