«Рэйн-Энергі-Штадыён» () — стадыён у горадзе Кёльне, Паўночны Рэйн-Вестфалія, Германія. Хатняя арэна «ФК Кёльн», умяшчальнасцю 50 374 гледачоў на матчах Бундэслігі і 46 134 у міжнародных матчах, калі выкарыстоўваюцца толькі сядзячыя месцы. Быў пабудаваны на месцы двух папярэдніх стадыёнаў «Мюнгерсдорфер». Стадыён быў адным з 12 стадыёнаў, якія прымалі Чэмпіянат свету па футболе 2006 года. 21 жніўня 2020 года стадыён прыняў фінал Лігі Еўропы УЕФА сезона 2019/20.

Катэгорыя:Кёльн Катэгорыя:Стадыёны Германіі