Фелікс Каратынскі ( — ) — дзеяч каталіцкай царквы, драматург.
Біяграфія У 1733 годзе ўступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1746 ксёндз. Вывучаў у Вільні філасофію (1736-39) і тэалогію (1743-47). Прафесар рыторыкі ў Крожах (1748-49), Вільні (1749-50, 1753-54), Пултуску (1751-52), Дарагічыне (1752-53). Выкладаў філасофію ў «Collegium Nobilium» у Варшаве (1754-56) і Вільні (1756-59), тэалогію ў Варшаве (1759-62). Пракуратар Літоўскай правінцыі ордэна езуітаў (1762-63), рэктар Дарагічынскага калегіума (1767-69).
Выдаў трагедыю «Чэснасць служыць справядлівасці» (Innocentia pietate servata) у Вільні (1750). Захаваліся яго рукапісныя лекцыі па тэалогіі.
Літаратура
Катэгорыя:Езуіты Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Езуіты Польшчы Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Драматургі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Драматургі Беларусі