Ян Карыгер ( — ) — дзеяч каталіцкай царквы, лінгвіст.
Біяграфія Нарадзіўся ў Прусіі. У 1679 годзе ўступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1693 ксёндз. Прафесар паэтыкі і рыторыкі ў Браневе (1693—94), Крожах (1696—97), прэфект школы ў Дынабургу (1699—1700), прафесар філасофіі ў Гародні (1700—02), прэфект школы ў Плоцку (1702—03), Коўне (1703—04). У час Паўночнай вайны вайсковы місіянер (1704—05). Прэфект школы ў Ілукшце (1705—06), Гародні (1709—11), місіянер у Прэлях (1706—09), (1711—12). З 1712 латышскі місіянер у Прэлях і Варклянах. Склаў каштоўны слоўнік латышскай мовы «Lexicon Lothavicum» (не надрукаваны).
Літаратура
Катэгорыя:Езуіты