Мікаэль Сарс (, — ) — нарвежскі заолаг. Бацька нарвежскага марскога біёлага Георга-Асіяна Сарса, гісторыка Эрнста Сарса і спявачкі Евы Сарс-Нансен. Член-карэспандэнт Прускай акадэміі навук з 26 ліпеня 1855 года.
Біяграфія Спачатку вывучаў багаслоўе і быў святаром, а потым быў прызначаны стортынгам прафесарам заалогіі ў Хрысціянію і цалкам прысвяціў сябе навуцы: вывучаў развіццё і арганізацыю некаторых прадстаўнікоў марской фауны, а менавіта марскіх зорак і медуз. Адкрыў у 1829 годзе своеасаблівую стадыю развіцця медуз, так званую страбілу, і паказаў у 1835-37 г. сувязь гэтай стадыі з іншай, сцыфістамай, і з дарослай медузай, гэта значыць даказаў, што сцыфістома ёсць першапачатковая лічынка, якая дае шляхам папярочнага дзялення сукупнасць асобін (страбілу), з якіх кожная ператвараецца ў медузу. У 1841 годзе ён развівае ідэю, што цыкл развіцця вышэйшых медуз падобны з цыклам развіцця сальп па назіраннях Шаміса. Ён выказаў таксама думку, што ў дадзеным выпадку не першапачатковая лічынка (сцыфістома) ператвараецца ў медузу, а нашчадства гэтай лічынкі ўчасткі страбілы (па сучаснай тэрміналогіі эфіры).
Памяць У гонар Мікаэль Сарса названа навучальнае судна MS Michael Sars.
Зноскі
Катэгорыя:Біёлагі Нарвегіі