Яраш Стахоўскі (;? — каля 1612 года) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Стахоўскіх герба «Агоньчык». Нарадзіўся ў сям’і Максіма Стахоўскага.

Дваранін ЯКМ, суддзя гродскі мсціслаўскі. Прызначаны стольнікам мсціслаўскім пасля смерці Мікалая МаліцкагаML 89, k. 103-v; Miacielski, s. 572. Памёр каля 1612 годаKorona Polska IV 176.

Валодаў маёнткам Рай.

Сям’я У шлюбе з Соф'яй Багданаўнай Васілевіч, якая ў другім шлюбе была з Якубам Каролем Мадалінскім, войскім мсціслаўскім. Дзеці: Адам, пісар земскі, падстароста мсціслаўскі.

Крыніцы

Катэгорыя:Суддзі гродскія мсціслаўскія