Райнер Луц Томас Лінднер (; нар. 1966) — нямецкі гісторык і менеджар, прафесар Констанцкага ўніверсітэта.
Біяграфія У 1993 годзе атрымаў ступень магістра ва ўніверсітэце Цюбінгена. Там жа ў 1997 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. Праходзіў навуковыя стажыроўкі ва ўніверсітэтах Кембрыджа, Масачусетса (Гарвардскі універсітэт), Мінска, Кіева, Масквы і інш.
У 1994—1998 і 2005—2008 гадах быў навуковым супрацоўнікам і саветнікам Федэральнага ўрада і Бундэстага ў Нямецкім інстытуце міжнароднай палітыкі і бяспекі Фонду навукі і палітыкі. Затым працаваў навуковым супрацоўнікам ў Констанцкім універсітэце. У 2005 годзе там жа атрымаў ступень хабілітаванага доктара. У студзені 2008 года заняў пасаду ад’юнкт-прафесара.
З 2008 па 2015 год працаваў дырэктарам-распарадчыкам Усходняга камітэта нямецкай эканомікі. З 2016 па 2020 год быў генеральным дырэктарам Subregion Central & Eastern Europe/Middle East Africa, кампаніі групы аўтамабільных пастаўшчыкоў Schaeffler. У 2020 годзе заняў пасаду генеральнага дырэктара Heine + Beisswenger Group, якая працуе ў галіне металургічнай прамысловасціhttps://www.eim.com/de/eim-senior-advisors/prof-dr-rainer-lindner/ abgerufen am 31. August 2022.
У розныя гады быў куратарам Нямецка-расійскага форуму, старшынёй Нямецка-беларускага таварыства, Нямецка-ўкраінскага форуму і Каспійскага еўрапейскага форуму. Стаў заснавальнікам «Мінскага форуму». Акрамя таго, быў членам праўлення Нямецкага таварыства даследаванняў Усходняй Еўропы, членам навукова-кансультатыўнага савета Берлінскага інстытута народанасельніцтва і развіцця, членам апякунскіх саветаў Міжнароднай арганізацыі адукацыі і сустрэчы і Нямецка-азербайджанскага форуму.
Сям’я Жанаты і мае сына.
Прэмія
Ордэн Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Чарнагорыя 2-й ступені (2013)
Публікацыі
Historiker und Herrschaft. Nationsbildung und Geschichtspolitik in Weißrußland im 19. und 20. Jahrhundert. R. Oldenbourg Verlag, München 1999 (= Ordnungssysteme. Studien zur Ideengeschichte der Neuzeit, Band 5). (mit Boris Meissner) (Hrsg.): Die Ukraine und Belarus’ in der Transformation. Eine Zwischenbilanz. Köln 2001. (mit Dietrich Beyrau) (Hrsg.): Handbuch der Geschichte Weißrußlands. Vandenhoeck & Ruprecht, Göttingen 2001. (mit Stefan Creuzberger) (Hrsg.): Russische Archive und Geschichtswissenschaft. Rechtsgrundlagen – Arbeitsbedingungen – Forschungsperspektiven. Verlag Peter Lang, Frankfurt am Main u. a. 2003. (mit Jörg Gebhard und Bianka Pietrow-Ennker) (Hrsg.): Unternehmer im Russischen Reich. Sozialprofil, Symbolwelten, Integrationsstrategien im 19. und frühen 20. Jahrhundert. Osnabrück 2006. Unternehmer und Stadt in der Ukraine, 1860–1914. Industrialisierung und soziale Kommunikation im südlichen Zarenreich. Konstanz 2006 (= Historische Kulturwissenschaft, Band 10). (mit Jörg Baberowski) (Hrsg.) Dietrich Geyer, Das russische Imperium. Von den Romanows bis zum Ende der Sowjetunion. De Gruyter/Oldenbourg, Berlin, Boston 2020.
Крыніцы
Катэгорыя:Гісторыкі Германіі Катэгорыя:Дактары навук Катэгорыя:Менеджары