Касцёл і кляштар езуітаў — каталіцкі культавы комплекс у горадзе Ілукшта, Латвія.
Гісторыя Езуіцкую рэзідэнцыю ў Ілукшце фундавалі ўласнікі горада графы Зібергі ў 1681, 1690 і 1702 гадах. Рэзідэнцыя адчынілася ў 1690 годзе.
У канцы XVII — першай палове XVIII ст. пабудаваны комплекс езуіцкіх будынкаў з драўляным касцёлам, асвячоным у 1690 годзе. У 1748 годзе ён згарэў. У 1754—1758 і 1761—1769 пабудаваны мураваны касцёл па праекце архітэктара Т. Жаброўскага. З 1691 дзейнічала езуіцкая школа, у 1761—73 — калегіум; існавалі канвікт, тэатр з уласнай залай, музычная бурса, бібліятэка.
Пасля забароны ордэна езуітаў іх касцёл і калегіум у 1787 перайшлі да ордэна місіянераў.
Касцёл разбураны ў Першую сусветную вайну.
Крыніцы
Катэгорыя:1769 год у Латвіі Катэгорыя:Ілукшта Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Латвіі Катэгорыя:Ордэн езуітаў Катэгорыя:Збудаванні Латвіі ў стылі барока