«Гомелькабель» (Гомельскі кабельны завод) — беларускае прадпрыемства, размешчанае ў Чыгуначным раёне Гомеля.
Гісторыя Завод створаны ў 1958 годзе на базе завода «Металапракат». Першапачаткова выпускаў неізаляваныя драты для паветраных ліній электраперадач і эмаляваныя драты.
Першы час прадпрыемства падпарадкоўвалася ўпраўленню электратэхнічнай і прыборабудаўнічай прамысловасці Савета народнай гаспадаркі БССР, у 1964—1965 гадах — Упраўленню электратэхнічнай прамысловасці СНХ БССР, у 1965 годзе ў сувязі са скасаваннем саўнаргасаў перададзена ў падпарадкаванне Галоўнага ўпраўлення кабельнай прамысловасці Міністэрства электратэхнічнай прамысловасці СССРГомельский кабельный завод «Гомелькабель» на сайте «Архивы Беларуси» (Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь).
У 1974 годзе (па іншых даных, у 1976 годзе) завод увайшоў у склад вытворчага аб’днання «Беларускабель» Усесаюзнага ВА «Саюзэлектракабель» Міністэрства электратэхнічнай прамысловасці СССР разам з астатнімі прадпрыемствамі галіны на тэрыторыі Беларускай ССР — Мазырскім кабельным заводам і Шчучынскім заводам «Аўтаправод».
У 2011 годзе 25,7% дзяржаўных акцый прадпрыемства былі прададзеныя расійскаму АТ «Людзінавакабель»Российское предприятие купило четверть пакета госакций ОАО «Гомелькабель».
Сучасны стан Прадпрыемства вырабляе дрот з эмалевай, папяровай, шкловалакністай, камбінаванай ізаляцыяй, неізаляваныя драты для паветраных ЛЭП, алюмініевы і медны дрот. Выручка завода ў 2019 годзе склала 50,8 млн руб. (каля 25 млн долараў), чысты прыбытак — 250 тыс. руб. (каля 120 тыс. долараў).
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Кампаніі Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Гомеля Катэгорыя:Чыгуначны раён (Гомель)