Ҕ, ҕ (Г з кручком пасярэдзіне) — літара пашыранай кірыліцы. Выкарыстоўваецца ў якуцкай мове, дзе з’яўляецца 5-й літарай алфавіту і перадае гук . Таксама выкарыстоўваецца ў юіцкіх мовах для абазначэння гуку .

Упершыню вынайдзена ў 1844 годзе расійскім акадэмікам Андрэасам Шогрэнам (шляхам злучэння кірылічнай літары Г і гоцкай 𐌷) і пазней уведзена ў склад пісьменнасці асецінскай мовы, дзе праіснавала да пераходу на лацініцу ў 1923 годзе, абазначаючы гук . Для абазначэння гэтага ж гуку гістарычна ўжывалася і ў абхазскім алфавіце, дзе з 1998 года была заменена на Ӷ.

З выкарыстаннем звычайнага кручка замест кручка пасярэдзіне выглядае як , .

З-за адсутнасці дадзенай літары на большасці раскладак клавіятуры, яна часта замяняецца літарай «з», «г», або проста лічбай 5.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Якуцкі алфавіт