AIL Storm (, Sufa) — пазадарожнік ізраільскай вытворчасці на базе Jeep Wrangler. Вырабляецца кампаніяй Automotive Industries Ltd. з 1990 года.
Storm I M-240 Storm MultiMission Vehicle стаў першым пакаленнем машын Storm.
Распрацоўка прызначалася для ізраільскай арміі, але пазней машына трапіла і на цывільны рынак. Мае звычайную кампаноўку з размяшчэннем рухавіка ў пярэдняй частцы. Ззаду прадугледжана размяшчэнне пасажыраў альбо грузаў. Кіроўца сядзіць пасярэдзіне. Аўтамабіль абсталёўваецца 6-цыліндравым радным бензінавым рухавіком AMC аб’ёмам 3,983 літра з упырскам паліва (180 к. с.) альбо 2,5-літровым 4-цыліндравым дызельным рухавікомм Volkswagen (118 к. с.).
Storm II thumb|left|AIL Storm II Пачынаючы з 2006 года, AIL пачаў пастаўкі ўдасканаленай мадэлі для Арміі абароны Ізраіля — M-242 Storm Mark II. Быў унесены шэраг істотных змяненняў. Найбольш відавочным змяненнем стала даданне падвойных пасажырскіх дзвярэй.
Каробка перадач перадач механічная, з шасцю хуткасцямі. У машыны больш шырокая каляіна восяў, чым у папярэдніка. Рысорная падвеска была заменены падвескай з вінтавымі спружынамі спераду і ззаду. Таксама аўтамабіль абсталяваны прадухіляльнікамі слізгацення, кандыцыянерам і прайгравальнікам кампакт-дыскаў. Storm II выпускаецца ў браніраванай версіі. У гэтай варыяцыі выкарыстоўваюцца 2,8-літровы турбадызельны рухавік VM Motori і аўтаматычная каробка перадач.
Storm III thumb|AIL Storm III Storm Mark III вырабяецца з 2008 года. Аўтамабіль мае значна большую максімальную грузападымальнасць, 2,8-літровы італьянскі турбадызельны рухавік VM Motori і аўтаматычную каробку перадач.
Крыніцы
Катэгорыя:Пазадарожнікі Катэгорыя:Аўтамабілі 2000-х Катэгорыя:Аўтамабілі 1990-х