Тамаш Гусаржэўскі (, Варшава — , Вільня) — тэолаг, гісторык, педагог, прадстаўнік асветніцкага кірунку ў гістарычнай навуцы Польшчы, Літвы і Беларусі. Прафесар тэалогіі (1760).
Біяграфія Нарадзіўся года ў Варшаве. Брат дыпламата Аляксея Гусаржэўскага.
Вучыўся ў Варшаве, дзе стаў ксяндзом-місіянерам. У 1756—1769 гадах выкладаў у духоўных семінарыях Варшавы і Вены. 3 1770 года візітатар каталіцкіх касцёлаў у Расіі. Больш за 20 гадоў займаў пасаду рэгента Віленскай епархіяльнай семінарыі, у 1782—1805 гадах прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі Віленскага ўніверсітэта.
3 1804 года ганаровы член Віленскага таварыства навук і мастацтва.
Памёр года ў Вільні. Пахаваны на віленскіх могілках Роса.
Навуковая дзейнасць Аўтар працы «Прамова пры пачатку публічных лекцый па ўсеагульнай гісторыі ў Галоўнай школе Вялікага Княства Літоўскага» (Вільня, 1784). Гусаржэўскі паўплываў на фарміраванне светапогляду І. Лялевеля і распрацоўку ім гістарычна-сацыялагічнай канцэпцыі, яго педагагічная дзейнасць спрыяла пашырэнню ў Польшчы, Літве і Беларусі асветніцкіх ідэй.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Літвы Катэгорыя:Багасловы Польшчы Катэгорыя:Багасловы Літвы Катэгорыя:Багасловы Беларусі