Барыс Тарасавіч Шабан (, , РСФСР — , , Расійская Федэрацыя) — камандзір батарэі 139-га мінамётнага палка 1-й мінамётнай брыгады 5-й артылерыйскай дывізіі 4-га артылерыйскага корпуса прарыву 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія Нарадзіўся 22 мая 1923 гады ў Маскве ў сям’і вайскоўца. Беларус. Скончыў сярэднюю школу № 402 у Ленінградзе.

У РСЧА з ліпеня 1941 года. У 1942 годзе скончыў 3-е Ленінградскае артылерыйскае вучылішча, перадыслакаванае ў горад Кастрама. У дзейнай арміі з красавіка 1942 года на Бранскім, Цэнтральным і 1-м Беларускім франтах.

Падчас Курскай бітвы, старшы лейтэнант Шабан, будучы камандзірам батарэі 139-га мінамётнага палка 1-й мінамётнай брыгады Цэнтральнага фронту вызначыўся 6 ліпеня 1943 года каля станцыі Паныры Залатухінскага раёна падбіўшы з процітанкавага ружжа 2 бронетранспарцёры і танк праціўніка, акружаны разам з разведчыкам і сувязістам немцамі, закідалі іх гранатамі і вынеслі параненага разведчыка.

15 кастрычніка 1943 года каля г.п. Радунь Чарнігаўскай вобласці пасля разведкі арганізаваў пераправу на падручных сродках батарэі, якая адбіваючы шматлікія атакі нямецкіх салдат спрыяла наступленню асноўных сіл палка.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 снежня 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і выяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старэйшаму лейтэнанту Шабану Барысу Тарасавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка». У 1943 годзе стаў членам Усесаюзнай камуністычнай партыі (баьшавікоў).

Пасля вайны афіцэр-артылерыст працягваў службу ў арміі. У 1951 годзе ён скончыў Ваенную акадэмію бранятанкавых і механізаваных войск. Займаў шэраг адказных пасад. У 1985 годзе сышоў у адстаўку ў званні палкоўніка. Памёр 28 верасня 2005 года ў Маскве. Пахаваны на Траякураўскіх могілках у Маскве.

Крыніцы

Літаратура Герои огненных лет: Очерки о москвичах — Героях Советского Союза: [В 10 кн.] / [Институт истории СССР Академии наук СССР, Институт военноой истории Министерства обороны СССР]; [ответственный редактор А. М. Синицын; автор предисловия В. Чуйков]. Книга 6. — Москва: Московский рабочий, 1983. — 670 с.: портр. Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Председатель редакционной коллегии И. Н. Шкадов. Т. 2 (Любов — Ящук). — М.: Воениздат, 1988. — 863 с. — ISBN 5-203-00536-2. Навечно в сердце народном: энциклопедический справочник / Редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) [и др.]. — 3-е издание, дополненное и исправленное. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1984. — 607 с.: ил.

Спасылкі

Катэгорыя:Камандзіры батарэй у Вялікай Айчыннай вайне