«Ке́пска бу́дзе!» (лацін.: Kiepska budzie!) — паэма Францішка Багушэвіча. Упершыню апублікаваная ў «Дудцы беларускай» (1891).

Ігар Запрудскі называе твор паэмай-прыпавесцю. Максім Гарэцкі характарызаваў гэтую паэму як «самы эпічны твор усёй беларускай паэзіі».

Вобразы Аліндарка, галоўны герой паэмы, з’яўляецца персаніфікацыяй Беларусі. Да таго ж, на думку Ігара Запрудскага, паэт у сваім творы ўзнаўляе айчынную гісторыю:Маці, якая рана памірае, — Русь ці Кіеўская Русь, бацька, што трагічна сканаў, “устраміўшы ў плот галоўку”, — Літва ці ВКЛ, кума ці хросная маці — праваслаўе, да якога аўтар ставіўся крытычна, спагадлівая цётка — уніяцкая царква, што “незадоўга змёрла”, “як за сына” адпусціўшы Аліндарку да клапатлівага айчыма — Польшчы. Якраз з-за пасынка айчым таксама трапляе ў астрог, як Польшча з Беларуссю ў расійскую няволю. У такім выпадку, будучыня для творцы бачылася так: Польшча, як і айчым, адразу становіцца вольнай, а затым дамагаецца свабоды і прызнання для Беларусі (Аліндаркі).

Уплыў У 2014 годзе выйшаў раман беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча «Дзеці Аліндаркі».

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Творы Францішка Багушэвіча Катэгорыя:Паэмы на беларускай мове Катэгорыя:Творы 1891 года