Факультэт фізічнага выхавання і спорту Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна быў створаны ў 1972 годзе як факультэт фізічнага выхавання. З 1 верасня 2021 года ў адпаведнасці з загадам рэктара ад 29 чэрвеня 2021 года № 386 факультэт фізічнага выхавання перайменаваны ў факультэт фізічнага выхавання і турызму. З 1 студзеня 2024 года ў адпаведнасці з загадам рэктара ад 30 кастрычніка 2023 г. № 739 факультэт фізічнага выхавання і турызму перайменаваны ў факультэт фізічнага выхавання і спорту.
Спецыяльнасці 6-05-0115-01 Адукацыя ў галіне фізічнай культуры (4 гады). Прафілізацыі: Трэнерская работа па віду спорту (лёгкая атлетыка, футбол, валейбол, гандбол, баскетбол, дзюдо, гімнастыка) Асновы лячэбнай фізічнай культуры Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць Адаптыўная фізічная культура і спорт
Кафедры у 2022 Спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання Лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту Анатоміі, фізіялогіі і бяспекі чалавека Фізічнай культуры Турызму і краіназнаўстваСтруктура факультета физического воспитания и туризма (2022)
у 2026 Спартыўных дысцыплін Тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Медыка-біялагічных дысцыплін, тэхналогій аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры Фізічнай культурыКафедры
Дэканы Віталь Пятровіч Арцем’еў (1972—1973) Сяргей Сямёнавіч Кацэвіч (1973—1978) Барыс Дзмітрыевіч Іонаў (1978—1980) Міхаіл Маркавіч Няпраўскі (1980—1984) Мікалай Іванавіч Прыступа (1984—2015) Міхаіл Васілевіч Галавач (2015—2016) Сяргей Аляксандравіч Суркоў (2016—?) Сяргей Мікалаевіч Севярын
Крыніцы
Спасылкі Факультэт фізічнага выхавання і спорту БрДУ імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя:1972 год у Брэсце Катэгорыя:З’явіліся ў 1972 годзе Катэгорыя:Факультэты БрДУ імя А. С. Пушкіна