Half-Life — гэта серыя шутараў ад першай асобы, створаная кампаніяй Valve.
Арыгінальная гульня Half-Life была выпушчана ў 1998 годзе для Windows і была вельмі паспяховай. Механізмы гульні паўплывалі на жанр шутараў, па матывах гульні было створана мноства модаў, у тым ліку шматкарыстальніцкія гульні Counter-Strike і Day of Defeat. Да Half-Life былі выпушчаны дапаўненні Opposing Force (1999), Blue Shift (2001) і Decay (2001).
У 2004 годзе Valve выпусціла Half-Life 2, якая атрымала яшчэ большы поспех. Да яе былі створаны дадатковы ўзровень Lost Coast (2005) і кароткія сіквелы Episode One (2006) і Episode Two (2007). Працяг гісторыі быў запланаваны ў Episode Three на 2007 год, аднак пазней Valve скасавала яго.
На працягу наступнага дзесяцігоддзя шматлікія гульні серыі былі скасаваныя, нягледзячы на чаканні фанатаў. Нарэшце ў 2020 годзе Valve выпусціла флагманскую гульню ў віртуальнай рэальнасці Half-Life: Alyx, сюжэт якой адбываецца за 5 год да падзей Half-Life 2.
У снежні 2008 года Valve абвясціла, што дзве асноўныя гульні Half-Life былі прададзены тыражом 15,8 мільёна адзінак (9,3 мільёна для першай, 6,5 мільёна для другой), пры гэтым дапаўненні Half-Life былі прададзены тыражом 1,9 мільёна, дапаўненні Half-Life 2 — тыражом 1,4 мільёна адзінак.
Спіс гульняў
Half-Life
Гульня Half-Life, першы прадукт Valve, была выпушчана 19 лістапада 1998 года і апублікавана кампаніяй Sierra On-Line для Windows. Гульня пачынаецца ў Навукова-даследчым цэнтры Чорнай Мезы, дзе фізічны эксперымент выпадкова выклікае прасторавую расколіну і выклікае ўварванне іншапланецян. Галоўны герой, фізік-тэарэтык Гордан Фрыман, змагаецца як з іншапланецянамі, так і з салдатамі ўрадавых падраздяленняў, якім было загадана знішчыць усіх удзельнікаў эксперымента.
Half-Life атрымала прызнанне за сваю графіку, геймплэй і бездакорнае апавяданне. Яна атрымала больш за 50 узнагарод «Гульня года» і лічыцца адной з лепшых калі-небудзь створаных відэагульняў.
Opposing Force
1 лістапада 1999 года выйшла дапаўненне Opposing Force, распрацаванае кампаніяй Gearbox Software. Гулец кіруе капралам марской пяхоты ЗША Эдрыянам Шэпардам, які змагаецца з новай групай іншапланецян і іншымі аператыўнымі падраздзяленнямі.
Blue Shift
Наступнае дапаўненне, Half-Life: Blue Shift, было анансавана ў 2000 годзе і выпушчана для Windows 12 чэрвеня 2001 года.
Blue Shift ставіць гульца ў становішча Барні Кэлхуна, ахоўніка, які працуе ў Black Mesa. Дзеянне гульні адбываецца ў першых частках Half-Life, калі Кэлхун спрабуе збегчы з аб’екта з невялікай групай навукоўцаў.
Decay Трэцяе дапаўненне, Half-Life: Decay, было выпушчана выключна для PlayStation 2. Decay з’яўляецца унікальнай у серыі Half-Life як адзіная сумесная гульня — два гульцы павінны працаваць разам, каб прайсці гульню. Decay засяроджваецца на дзвюх калегах Фрымена, Джыне Крос і Калет Грын, якія спрабуюць супрацьстаяць наступствам прасторавай расколіны і пазней яе ліквідаваць.
Была выпушчана 14 лістапада 2001 года, неафіцыйны порт для Windows быў выпушчаны ў верасні 2008 года.
Half-Life 2
16 лістапада 2004 года Valve выпусціла Half-Life 2. Галоўным героем зноў з’яўляецца Гордан Фрыман. Дзеянне адбываецца праз дваццаць гадоў пасля выхаду першай гульні. Па сюжэце Зямля была акупавана міжпрасторавай расай Альянс, якая выкарыстала падзеі першай гульні для ўварвання. Фрыман трапляе ў Горад 17 для барацьбы з акупантам.
Half-Life 2 лічыцца адной з найвялікшых відэагульняў усіх часоў. Яна атрымала высокую ацэнку за поспехі ў галіне камп’ютэрнай анімацыі, гуку, апавядання, камп’ютарнай графікі, штучнага інтэлекту і фізікі. Ёй было прысуджана больш за 35 узнагарод «Гульня года».
Half-Life 2 была першай гульнёй, якая выкарыстоўвала сістэму лічбавага распаўсюджвання Steam ад Valve.
Lost Coast 27 кастрычніка 2005 года Valve выпусціла Lost Coast. Гэта кароткая тэхнічная дэма-версія была прызначана для дэманстрацыі тэхналогіі HDR і складалася толькі з адной карты, выразанай з арыгінальнай Half-Life 2.
Episode One У маі 2006 года Valve анансавала трылогію дапаўненняў, якія працягвалі б гісторыю Half-Life 2. Прэзідэнт Valve, Гейб Ньюэлл, сказаў, што такі падыход дазволіць Valve хутчэй выпускаць прадукты і што ён лічыць гэтую трылогію эквівалентам Half-Life 3.
Episode One быў выпушчаны 1 чэрвеня 2006 года. Па сюжэце Фрыман і Алікс уцякаюць з Горада 17, перш чым ядро рэактара цёмнай энергіі разбурыць яго.
Episode Two Episode Two быў выпушчаны 10 кастрычніка 2007 года для Windows, Xbox 360 і PlayStation 3 як частка зборніка The Orange Box. Па сюжэце Фрыман і Алікс павінны дабрацца да базы паўстанцаў з важнай інфармацыяй наконт Альянсу.
Half-Life: Alyx
Valve выпусціла гульню ў віртуальнай рэальнасці (VR) Half-Life: Alyx 23 сакавіка 2020 года для Windows. Гэта прыквел да Half-Life 2, у якім Алікс і яе бацька Элай ствараюць падполле супраць Альянсу ў Горадзе 17.
Valve назвала Half-Life: Alyx сваей флагманскай VR-гульнёй. Яна была распрацавана з выкарыстаннем рухавіка Source 2 і падтрымлівае ўсе ПК-сумяшчальныя гарнітуры VR.
Знешнія спасылкі Афіцыйны сайт Half-Life
Крыніцы
Катэгорыя:Valve Катэгорыя:Half-Life Катэгорыя:Серыі відэагульняў