«Гутарка Кузьмы з Апанасам» — ананімны вершаваны твор беларускай літаратуры XIX ст. Упершыню апублікавана І. Насовічам у «Запісках імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства па аддзяленні этнаграфіі» (т. 5, 1873). Сюжэтную аснову складае спрэчка паміж сялянамі адносна таго, што прынесла беларускай вёсцы скасаванне прыгоннага права (паншчыны). Ёсць у творы і бытавыя замалёўкі.
Літаратура
Катэгорыя:Літаратурныя творы на беларускай мове Катэгорыя:Ананімныя творы Катэгорыя:Беларуская літаратура XIX стагоддзя Катэгорыя:Вершаваныя творы Катэгорыя:Прыгоннае права