Эдуард Іванавіч Татле́бен (, ; ) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, граф (1879), генерал-ад’ютант (1855), інжынер-генерал (1869).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Мітава (сучасны Елгава ў Латвіі). У 1836 годзе скончыў Галоўнае інжынернае вучылішча ў Санкт-Пецярбургу. У 1848—1849 гадах прымаў удзел у Каўказскай вайне. З 1851 года года служыў інжынерам у гвардыі. У час Крымскай вайны 1853—1856 гадоў кіраваў інжынернымі работамі пры абароне Севастопаля, прытрымліваўся ідэй А. З. Целякоўскага, і развіваў іх. З 1859 года Э. І. Татлебен на пасадзе дырэктара Інжынернага дэпартамента, у 1863—1877 гадах таварыш (намеснік) інспектара па інжынернай частцы і фактычны кіраўнік інжынернага ведамства. Распрацаваў сістэму інжынернага ўмацавання дзяржаўнай граніцы. У 1873 годзе член Асобай нарады па рэарганізацыі арміі. У 1874 годзе Э. І. Татлебен кіраваў рэарганізацыяй інжынерных войскаў, быў ініцыятарам навучання сапёрнай справе асабовага складу пяхоты, кавалерыі і артылерыі.
У Руска-турэцкую вайну 1877—1878 гадоў Э. І. Татлебен 22 верасня 1877 года быў прызначаны памочнікам начальніка Заходняга атрада, з лістапада — начальнікам атрада аблогі горада Плеўна, кіраваў аблогай, камандаваў Рушчукскім атрадам і з красавіка 1878 па студзень 1879 года — галоўнакамандуючы рускай арміі.
З 1879 года Э. І. Татлебен член Дзяржаўнага савета, у 1879—1880 гадах часовы адэскі генерал-губернатар і камандуючы войскамі Адэскай ваеннай акругі. З 30 мая 1885 года віленскі, ковенскі і гродзенскі генерал-губернатар і камандуючы войскамі Віленскай ваеннай акругі. У верасні 1880 года кіраваў ваеннымі манеўрамі ў раёне Новых Трокаў.
У далейшым Э. І. Татлебен адышоў ад кіравання краем, а выкананне адміністрацыйных спраў даручыў сваім памочнікам (вясной 1882 года войскамі Віленскай акругі кіраваў М. Д. Скобелеў). У 1880—1882 гадах жыў у Кейданах у былым маёнтку Чапскіх, дзе аднавіў палаца-паркавы ансамбль. У 1882 годзе выехаў на лячэнне ў Германію, дзе і памёр. Пахаваны ў Севастопалі.
Публікацыі Э. І. Татлебен дапаможнікаў па па падрыхтоўцы сапёрных войскаў і міннай справе. Пад яго кіраўніцтвам выдадзена «Апісанне абароны горада Севастопаля» (т. 1—2, 1863—1872).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Інжынер-генералы (Расійская імперыя) Катэгорыя:Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі Катэгорыя:Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1877—1878 Катэгорыя:Удзельнікі Крымскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Каўказскіх войн Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Віленская ваенная акруга