Кэтрын Выннік (, ; 17 снежня 1977, Этобіка, Антарыё, Канада) — канадская актрыса, найбольш вядомая па ролі Лагерты ў канадскім серыяле «Вікінгі» і па амерыканскім серыяле «Бязмежнае неба».
Біяграфія Кэтрын Выннік — украінскага паходжання, да васьмі гадоў размаўляла толькі на украінскай мове. Бацькі — Раман Вынніцкі і Леся Вынніцкая (функцыянер Кангрэса ўкраінцаў Канады у Таронта). Продкі Кэтрын — родам з Галіцыі, у 1940-х гадах яны беглі ад савецкіх уладаў, маці і бацька Кэтрын нарадзіліся ў нацысцкай Германіі, а затым сям’я эмігравала ў Канаду. Дзядуля Кэтрын, Уладзімір Вынніцкі, быў сечавым стральцом, пасля вайны стаў арганізатарам ветэранскай арганізацыі сечавых стральцоў. У Кэтрын ёсць два браты — Маркіян і Адам, сястра Дар’я, усе яны нарадзіліся ў Канадзе.
Кэтрын з 6 да 17 гадоў была членам украінскай скаўцкай арганізацыі «Пласт», вучылася ва ўкраінскай школе ў Таронта, правінцыя Антарыа, а таксама наведвала Украінскую каталіцкую царкву. Пасля «Пласта» яна пачала сур’ёзна займацца тэквандо. «Я хацела біцца з хлопчыкамі», — адзначыла яна. Яна сярэбраны прызёр чэмпіянату Канады па тэквандо. Мае чорны пояс 3 дан па тэквандо, 2 дан па каратэ. З’яўляецца ліцэнзаванай целаахоўніцай.
Выннік скончыла Ёркскі ўніверсітэт у Таронта.
Акцёрскі дэбют Кэтрын адбыўся ў 1999 годзе. Яна вучылася акцёрскаму майстэрству ў студыі Уільяма Эспера ў Нью-Ёрку. Здымалася ў многіх фільмах вытворчасці студыі Paramount Pictures. Яе можна ўбачыць у такіх культавых меладрамах, як «50 першых пацалункаў» і «Каханне з паведамленнем». У 2010 годзе Кэтрын сыграла ў камедыі «Кілер» рэжысёр Роберта Лукеціча.
Выннік грала галоўныя ролі ў некалькіх тэлевізійных шоу, у тым ліку «Доктар Хаўс», «Закон і парадак» і «Думаць як злачынец». З 2013 па 2020 год яна грала ролю жонкі ярла Рагнара Лодброка Лагерты ў вядомым серыяле «Вікінгі».
У 2015 годзе, каментуючы становішча спраў на Украіне, Выннік выступіла са словамі падтрымкі ў адрас краіны.
У 2017 годзе актрыса выканала ролю маці Джэйка ў фэнтэзійным вестэрне Мікалая Арселя «Цёмная вежа», які створаны па матывах аднайменнага цыклу раманаў Стывена Кінга. Акрамя таго, у тым жа годзе Выннік агучыла Мары Фішэр у відэагульні Call of Duty: WWII. У 2019 годзе яна была абраная членам журы Канскага кінафестывалю.
У лютым 2020 года было абвешчана, што Выннік сыграе галоўную ролю Джэні Хойт у крымінальным драматычным серыяле ABC «Бязмежнае неба».
У 2021 годзе Кэтрын выканала галоўную ролю ў фільме «Заступнік», у якім яе партнёрам стаў Ліам Нісан.
Грамадская пазіцыя Падчас расійскага ўварвання на Украіну, актыўна падтрымлівала Украіну на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Instagram, у прыватнасці, 24 лютага Кэтрын Выннік напісала: «Мы мірная краіна. Мы не заслугоўваем гэтай вайны». Наступныя дні актрыса дадавала і іншыя інфармацыйныя паведамленні: заклік паглядзець фільм «Зіма ў агні», прамовы Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і відэа бамбардзіровак украінскіх гарадоў.
У сакавіку 2022 года Выннік разам са сваёй мамай стварылі дабрачынны фонд Winnick Fondation для збору сродкаў на патрэбы Украіны.
У лістападзе 2022 года МЗС РФ абвясціў аб унясенні Выннік у «чорны спіс», ёй забаронены ўезд у Расію.
Крыніцы
Катэгорыя:Актрысы XXI стагоддзя Катэгорыя:Актрысы тэлебачання Канады Катэгорыя:Актрысы паводле алфавіта Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў