Несапраўдная мучністая раса, або перанаспароз — група хвароб раслін, выкліканая псеўдагрыбамі з класу ааміцэтаў, пераважна з сямейства . Сярод узбуджальнікаў могуць быць прадстаўнікі такіх родаў, як , , , , , .
Разнавіднасці Розныя віды псеўдагрыбоў-паразітаў маюць вузкую спецыялізацыю адносна раслін-гаспадароў. Найбольш часта сустракаецца несапраўдная мучністая раса вінаграду (званая таксама «мільдзью», узбуджальнік — ), буракоў (узбуджальнік — ), цыбулі (узбуджальнік — ), агурка (узбуджальнік — ), сланечніку (узбуджальнік — ), тытуню (узбуджальнік — ), гароху (узбуджальнік — ), капуставых (узбуджальнік — ), салаты латук (узбуджальнік — ) і іншыя Пакутуюць таксама дэкаратыўныя расліны, у тым ліку ружы (узбуджальнік — ), мак, астры, васількі і фіялкі. З дзікарослых раслін адзначаны на снітцы, піжме, стрэлках звычайных, лебядзе.
Апісанне Захворванне пашкоджвае надземныя часткі раслін, у першую чаргу лісце, але часам таксама сцёблы, кветкі, чаранкі і падземныя часткі. Заражэнне адбываецца з дапамогай канідый або зааспор. Часцей узнікае ў прахалодным, вільготным клімаце; можа паражаць расліны, якія вырошчваюцца ў парніках. Вонкава выяўляецца ў выглядзе бурых або жаўтлявых плям, з ніжняга боку пакрытых бялявым, шэрым, блакітнаватым або фіялетавым лямцападобным налётам канідыяльнага споранашэння грыба. Тканкі ў месцах пашкоджання дэфармуюцца, патаўшчаюцца, становяцца гафрыраванымі і мяняюць колер ад бледна-жоўтага да ружовага або карычневага. Пашкоджанае лісце вяне і адмірае. У хворых раслін замаруджваецца рост, зніжаецца прадукцыйнасць, яны горш развіваюцца, іншы раз гінуць.
Спосабы перадачы Ааспоры або міцэлій паразіта могуць захоўвацца ў глебе некалькі гадоў. Інфекцыя пашыраецца ветрам, кроплямі дажджу. Хваробе спрыяюць высокая вільготнасць паветра і глебы. У некаторых раслін магчымая перадача інфекцыі з насеннем.
Меры барацьбы Меры барацьбы складаюцца ва ўжыванні фунгіцыдаў у перыяд вегетацыі, своечасовым выдаленні пашкоджаных частак, зніжэнні вільготнасці паветра пры вырошчванні ва ўмовах закрытага грунту і выкарыстанні сартоў, устойлівых да захворвання.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Захворванні раслін Катэгорыя:Ааміцэты