2 ліпеня 2024 года на індуісцкім рэлігійным мерапрыемстве ў раёне Хатрас (штат Утар-Прадэш, Індыя) адбылася цісканіна, у выніку якой загінула 123 чалавекі, пераважна жанчыны і дзеці. Яшчэ 150 былі шпіталізаваны. Інцыдэнт адбыўся падчас сатсанга (свята ў памяць пра бога Шыву) у вёсцы Мугал Гархі. Свята праводзілася ў імправізаваным намёце. Палатка была ўстаноўлена на гразкім рысавым полі ў 500 метрах ад шашы. Яна была разлічана на 5 000 чалавек, але ў выніку прыйшло 15 000. Сатсанг праводзіла арганізацыя Шры Джагар Гуру Баба, заснаваная мясцовым прапаведнікам Сурадж Палам.
Цісканіна здарылася, калі вернікі сыходзілі пасля завяршэння сатсанга. Чыноўнікі сцвярджалі, што прычынай трагедыі сталі спякота, празмернасць колькасці наведвальнікаў і моцная пыльная бура, якая выклікала ў людзей паніку. Сітуацыя пагоршылася за лік таго, што выхад з палаткі быў занадта вузкім.
Трагедыя выклікала абурэнне ў Індыі і падняла пытанне аб парушэнні мер бяспекі. Паліцыя распачала справу супраць Пала і яшчэ некалькіх асоб.
Мясцовыя ўлады заявілі, што сем’і загінулых атрымаюць па 200 000 рупій (прыблізна 2400 долараў ЗША, або каля мінімальнай аплаты кваліфікаванай працы ў акрузе за 15 месяцаў або сярэдні заробак за сем месяцаў у краіне), а пацярпелыя — па 50 000.
Крыніцы
Катэгорыя:Катастрофы 2024 года Катэгорыя:Падзеі 2 ліпеня Катэгорыя:Ліпень 2024 года Катэгорыя:2024 год у Індыі