Рышард БіскеБП-2008, § 3, п. 2: «На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: …» (; 3 красавіка 1895, Варшава — 9 ліпеня 1938, Варшава) — польскі рэжысёр, сцэнограф і кінарэжысёр.
Біяграфія Сын мастака Караль Біске.
Вывучаў архітэктуру ў Цюрыху і Варшаўскай політэхніцы, але не скончыў навучанне.
Падчас 1-й сусветнай вайны, з 1914 года разам з бацькам быў у бежанстве ў Мінску. Напэўна, разам з бацькам з сакавіка 1916 года супрацоўнічаў з Аддзелам помнікаў пры . У 1918 годзе Аддзел фактычна замяніла Мінскае кола , Караль Біске быў сярод членаў Управы Мінскага кола, а Рышард — сакратаром. Аддзел і потым Мінскае кола займалася пошукам, фіксацыяй, ратаваннем і вывазам у Польшчу культурных каштоўнасцяў, як эвакуяваных расійскімі ўладамі пры адступленні з польскіх губерняў, так і мясцовых. Рышард Біске зрабіў значную колькасць фотаздымкаў помнікаў у Мінскім рэгіёне. У 1918 годзе, пасля заняцця Мінска Чырвонай Арміяй, Рышард разам з бацькам вярнуўся ў Варшаву. Узнагароджаны за гэту дзейнасць.
З 1923 года займаўся кінаіндустрыяй, спачатку працаваў дэкаратарам. Быў адным з сузаснавальнікаў кінастудыі , якая выпусціла фільм (1924, рэжысёр Зыгмунт Вэсалоўскі). У 1929 годзе разам з Фрыдэрыкам Уласакам-малодшым запатэнтаваў сістэму сінхранізацыі гуку фільмаў.
У 1930-я гады дзейнічаў у кінематаграфічнай галіне. Сузаснавальнік Асацыяцыі кінарэжысёраў і кіраўнікоў вытворчасці. Сузаснавальнік (1934) і прэзідэнт (1935—1938) Асацыяцыі прадзюсараў кароткаметражных фільмаў. Віцэ-прэзідэнт Вышэйшага савета па кіно.
Таксама займаўся гісторыяй кіно, меў багатую калекцыю праграм, кадраў і кінаафіш. Займаўся вытворчасцю дакументальных фільмаў пра помнікі Варшавы. Таксама быў ілюстратарам кніг для моладзі.
У 1938 годзе ўзнагароджаны .
Пахаваны на могілках Павонзкі ў Варшаве.
Фільмаграфія — мастацкія фільмы
Skrzydlaty zwycięzca (1924) — сцэнаграфія (1929) — рэжысура (разам з Адамам Аўгустыновічам) Puszcza (1932) — рэжысура, вытворчасць Kopciuszek (1934, фільм кароткаметражны) — рэжысура Warszawa dawna i dzisiejsza (1934, фільм кароткаметражны) — рэжысура
Крыніцы
Літаратура
План «Новага Места» Мінска 1804 г.: новая іканаграфічная крыніца са збораў Мінскага Кола Варшаўскага Таварыства Апекі над Помнікамі Мінуўшчыны // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі (да 940-годдзя горада): матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф. (Мінск, 7—9 верас. 2007 г.). — Мінск: Беларуская навука, 2008. — С. 185—189. Вываз крыўскіх культурных цэннасьцяў у Польшчу ў часе польска-расійскай вайны 1918—1919 гг. // «Крывіч», № 2 (10), ліпень-сьнежань 1925 г. — C. 108—110
Спасылкі
Катэгорыя:Кінарэжысёры Польшчы Катэгорыя:Кінапрадзюсары Польшчы